Навука і тэхналогіі55

Інтэрв'ю з беларускамоўным робатам ВІДЭА

Гандлёвы цэнтар «Тытан» у Менску нагадвае гэтымі днямі фантастычны фільм: тут можна пабачыць робатаў, якія сьпяваюць, танцуюць, робяць цацкі і вядуць зь людзьмі паўнавартасныя размовы. «Свабода» наведала выставу робататэхнікі, дзе ўзяла інтэрвію ў беларускамоўнага робата.

«Баль робатаў» працягваецца ў Менску ўжо другі месяц. Каля дваццаці робатаў сабраныя з усяго сьвету дзеля адной выставы. Інтэрактыўныя робаты выконваюць розныя функцыі: вызначаюць сумяшчальнасьць людзей, сьпяваюць і чытаюць вершы на запыт, танцуюць.

Адзін з робатаў — R.Bot 100 — вядзе размовы з наведнікамі. Ён ужо мае вялікую базу магчымых пытаньняў і адказаў. А гаворыць з дапамогай моўнага сынтэзатара.

Родная мова Барыса, як называе сябе робат, — расейская. Але яго можна навучыць і іншым мовам. Адмыслова для «Свабоды» арганізатары беларусізавалі Барыса. Што ён думае пра каханьне, курс даляра праз год і робата-прэзыдэнта, глядзіце ў відэаінтэрвію.

Акрамя забаваў, робаты такога тыпу могуць выкарыстоўвацца ў якасьці інфарматараў, кансультантаў, гідаў. Ужо сёньня праходзіць экспэрымэнт па дыстанцыйным навучаньні з дапамогай робата.

«Такіх робатаў можна паставіць замест лектараў ці настаўнікаў, яны могуць распавядаць інфармацыю студэнтам, — кажа Арцём Варанкоў, адміністратар выставы. — Таксама яго можна выкарыстоўваць як робата-няню».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў22

«Устаньце, сэр Дэвід» — Бэкхэм атрымаў рыцарскае званне. На ўрачыстасці ён быў у гарнітуры, які сшыла жонка1

Тыкток кідае выклік «Амазону» і становіцца новым лідарам у інтэрнэт-гандлі6

Новазеландскія жанчыны-пажарныя выпусцілі свой першы эратычны каляндар20

У сталічных паліклініках можна бясплатна прышчапіцца ад грыпу і кавіду

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць