Грамадства11

Раварыста Паліенку аштрафавалі на 12,6 мільёна. Але крымінальны пераслед не спынілі

12 траўня сацыяльнага актывіста Зьмітра Паліенку ў Цэнтральным судзе Менску аштрафавалі на 60 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце 18 красавіка каля расейскай амбасады.

Гэта была акцыя салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай. Наперадзе ў Паліенкі яшчэ сьледзтва па крымінальнай справе за нібыта супраціў міліцыянту падчас акцыі раварыстаў «Крытычная маса», якая адбылася 29 красавіка. Магчыма, пазьней актывіста чакае суд па абвінавачаньні, за якое могуць пакараць 6 гадамі зьняволеньня. Сьледзтва працягваецца, Зьмітра Паліенку па-ранейшаму трымаюць у Жодзінскай турме № 8.

Адметна, што сёньня ў Цэнтральны раённы суд Зьмітра Паліенку так і не даставілі. «Адсутнічае зь невядомых прычын, быў своечасова праінфармаваны», — паведаміў сакратар суду. Супрацоўнік Цэнтральнага РУУС міліцыянт Леанід Нупрэвіч выказаўся за тое, каб актывіста судзілі завочна. Судзьдзя Вікторыя Шабуня з гэтым пагадзілася, а ўжо праз паўгадзіны пастанавіла: Паліенку аштрафаваць на 12 мільёнаў 600 тысяч рублёў. Гэта ўжо другі за месяц штраф актывісту. Раней, гэтаксама завочна, яго аштрафавалі за акцыю супроць расейска-беларускага яднаньня, якая адбылася 2 красавіка.

Сёньня ў Цэнтральным судзе Менску таксама пачалі разгляд адміністрацыйнай справы назіральніка БХК Кірыла Кажэнава. Раніцай у ДАІ ён быў аштрафаваны на 2 базавыя велічыні за парушэньне правілаў дарожнага руху падчас акцыі «Крытычная маса». Адміністрацыйны працэс над Кірылам Кажэнавым адклалі, каб выправіць дакумэнты ў справе.

Таксама 12 траўня ў ДАІ былі аштрафаваныя раварысты Аляксей Адамовіч (на 2 базавыя велічыні), Кірыл Падабед і Дзьмітры Пахомаў (па адной базавай велічыні кожны). Адміністрацыйны суд над Аляксеем Адамовічам яшчэ працягваецца.

Каментары1

Цяпер чытаюць

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»1

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны3

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання13

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі1

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею12

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць