Грамадства33

Наклад «Борисовских новостей» пусьцілі пад нож за Лукашэнку-малодшага

У патрэбны тэрмін не прыйшоў да чытачоў чарговы нумар незалежнай газэты «Борисовские новости».

У патрэбны тэрмін не прыйшоў да чытачоў чарговы нумар незалежнай газэты «Борисовские новости».

Справа ў тым, што выданьне пастаянна друкавалася ў менскай тыпаграфіі «Плутас-Маркет», але на гэтым тыдні тыпаграфія пераяжджала, таму не пасьпела своечасова ўсталяваць друкарскі станок. Галоўны рэдактар штотыднёвіка Анатоль Букас дамовіўся на друк зь іншай тыпаграфіяй. Зь якой менавіта, сп.Анатоль не захацеў удакладняць. Дырэктар тыпаграфіі паставіў адзінай умовай, каб матэрыялы нумару мелі больш-менш нэўтральны характар.

Але ў сераду начальнік тыпаграфіі заўважыў у газэце невялікую нататку пра Лукашэнку-малодшага. Ён адразу запатрабаваў ад Букаса, каб гэты матэрыял быў зьняты з паласы. Рэдактар пагадзіўся, даслаўшы новы артыкул на гэтае месца. Але праз такую замену быў ссунуты графік выхаду. Замест вечара серады, «Борисовским новостям» прапанавалі раніцу чацьвярга. Букас не пагадзіўся з такімі ўмовамі.

Палова надрукаванага накладу пайшла пад нож. Чытачы «Борисовские новости» ўсё ж атрымаюць. Газэта будзе надрукаваная ў пятніцу ў «Плутас-Маркеце». Прычым, з нататкай пра Мікалая Лукашэнку.

Каментары3

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць