Свет11

У Індыі ў ДТЗ за год загінула больш за 146 тысяч чалавек

На дарогах Індыі за мінулы год загінула больш за 146 тысяч чалавек, паведаміла міністэрства транспарту краіны. Гэта азначае, што кожную гадзіну ахвярамі ДТЗ у Індыі становяцца па меншай меры 16 чалавек.

Больш за 50% ахвяр — гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 34 гадоў. Як падкрэсліў міністр транспарту Індыі Ніцін Гадкары, здарэнні на дарогах забіраюць больш жыццяў, чым войны і эпідэміі.

Таксама, як сведчаць запісы дарожных камер у Індыі, дзе дарогі лічацца аднымі з самых небяспечных у свеце, большасць аўтамабілістаў, пабачыўшы ДТЗ, звычайна праязджаюць міма, ігнаруючы просьбы пацярпелых аб дапамозе.

Згодна з апытаннем, праведзеным SaveLIFE ў 2013 годзе, 74% індыйцаў наўрад ці б вырашыліся спыніцца і дапамагчы ахвярам ДТЗ — як у адзіночку, так і разам з іншымі аўтамабілістамі.

На думку актывістаў, справа не ў недахопе спагады з боку кіроўцаў, а ў тым, што дапамога пацярпелым часцяком цягне за сабой шматлікія праблемы, у тым ліку і з праваахоўнымі органамі.

Акрамя ілжывых абвінавачванняў, людзі таксама часта баяцца, што ім прыйдзецца ўдзельнічаць у якасці сведак у судовым працэсе, які ў Індыі лёгка можа зацягнуцца на шмат месяцаў.

Згодна з дадзенымі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя за 2013 год, Кітай і Індыя з'яўляюцца сусветнымі «лідарамі» па ліку смерцяў на дарогах. Паводле дадзеных СААЗ, усяго ў свеце на дарогах гінуць каля 1,25 мільёна чалавек штогод. Гэта азначае, што на Індыю прыпадае амаль 1/8 усіх смерцяў на дорогах.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі21

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзеля сваіх дзетак, каб да іх вярнуцца». Дашкевіч расказаў, як трапіў у «нізкі статус» і як ад яго патрабавалі прашэнне аб памілаванні23

Чатырох чалавек асудзілі за супрацоўніцтва з «Байсолам». «Байсол» пракаментаваў

Працуеце ў Польшчы або Літве? Падтрымайце «Нашу Ніву» — для вас гэта цалкам бясплатна, а мы зможам зрабіць больш для Беларусі і беларушчыны!6

Непалец узышоў на Эверэст чатыры разы за 15 дзён4

Мінчук абурыўся выглядам наведвальнікаў рэстарана: 90% у джынсах, спартыўках. Толькі два столікі ў сукенках і касцюмах26

Rheinmetall прапануе падрыхтаваць сотні модульных заводаў па вырабе паліва з вадароду. Яны ўратуюць у выпадку жорсткай вайны з Расіяй3

Былы міністр культуры Маркевіч знайшоў сабе працу мары лукашыстаў6

Украінскія беспілотнікі атакавалі адзін з найбуйнейшых у Расіі хімзаводаў

Затрымалі падлетка з Мінска, які прадаваў фальшывыя квіткі на канцэрт расійскага рэпера Мота

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі21

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць