Бронзавая медалістка Алімпіяды ў Рыа Аляксандра Герасіменя адзначыла, што пакуль не плануе завяршаць кар'еру.
— Што далей?
— Пакуль планую паехаць на найбліжэйшы чэмпіянат свету, а там паглядзім. Наогул спачатку трэба зладзіць сабе невялікія канікулы, перавесці дух …
— На новы алімпійскі цыкл пойдзеш?
— Пайду. Не ведаю, ці дайду да Токіа (Алімпіяда ў 2020 г.), але завяршаць не збіраюся. Хочацца яшчэ паказаць, што здольная на многае. Калі вынікі не пачнуць зніжацца, чаму б не працягваць і не iмкнуцца паляпшаць ўласныя рэкорды? Калі моладзь стане адрывацца наперад — саступлю дарогу.
— Але ўжо можна ж і пра сям'ю падумаць, і пра дзяцей.
— Ёсць такія думкі, але ж адно другому не перашкаджае, праўда? На самай справе тут як бог дасць. У найбліжэйшы час планую плаваць, але калі ўжо нешта здарыцца, то здарыцца, — сказала Герасіменя.

Каментары