Усяго патроху1212

Павел Дураў: Элементы новага дызайну ВК былі ўсляпую скапіяваныя з Фэйсбука

Заснавальнік Укантакце выказаў на сваёй старонцы 7 прэтэнзій да новага дызайну сацыяльнай сеткі.

17 жніўня Укантакце цалкам перайшла на новы дызайн.

1. Галоўны раздзел сайта — Навіны — стаў больш вузкім. Парадаксальна, што неабходнасць рэдызайну абгрунтоўвалася імкненнем больш эфектыўна выкарыстоўваць экран. Па факце, калі параўнаць шырыню запісаў у старой і новай версіі, навіны звузіліся на 28px.

2. Навіны — як і ўсе іншыя раздзелы — сталі ніжэй на 42px. Праз фіксаваную шапку вертыкальная прастора сайта стала меншай, трэба больш прамотваць. Гэта сур'ёзнае змяненне да горшага: менавіта вертыкальны скрол уяўляе сабой дэфіцыт на большасці дысплеяў.

3. Пры праглядзе галоўнага раздзела сайта — Навін — губляецца фокус на кантэнце. У новай версіі з'явілася візуальнае смецце ў выглядзе фіксаванай правай калонкі, якая рэдка выкарыстоўваецца. З улікам фіксаванай шапкі і вузкай шырыні, прагляд навін стаў удвая больш захламлены.

4. Пры праглядзе фота згублены фокус на самой выяве. Фота ссунутыя ўлева, а яркая пляма белай калонкі каментароў, якая з'явілася справа, перацягвае на сябе увагу. Гэта рашэнне было скапіявана з Фэйсбука, які ў свой час увёў правую калонку для размяшчэння дадатковых рэкламных блокаў.

5. Статычная левая калонка пры прамотцы старых запісаў асабістых старонак не толькі не дае патрэбнай інфармацыі, але і звужае гарызантальную прастору для прагляду запісаў у параўнанні са старой версіяй. Аналагічная сітуацыя — пры праглядзе запісаў у групах і пабліках.

6. Замена белага колеру фону на шэры не толькі паменшыла адчуванне чысціні і мінімалізму, але і ў цэлым зрабіла сайт больш сумным і пахмурным. Цёмна-шэрыя іконкі на шэрым меню злева на ўсіх старонках лішнія і ўяўляюць сабой візуальнае смецце.

7. Стары лагатып «Укантакце» лепш упісваўся ў гарызантальную шапку, чым новы лагатып «VK». Я намаляваў абодва лагатыпы досыць даўно (першы каля 10 гадоў таму, другі — каля 5), але ў рускамоўнай версіі не замяняў стары лагатып міжнародным менавіта ў сілу гэтай — досыць відавочнай — акалічнасці.

Вынік: стары дызайн Укантакце, які не мяняўся некалькі гадоў, безумоўна, меў патрэбу ў дапрацоўках і эстэтычным пераасэнсаванні ў межах новых стыляў. Аднак праведзены рэдызайн не толькі не адпавядае стандартам 15-16 года (такім, як Material), але і зніжае юзабельнасць рэсурсу.

Усе пералічаныя элементы новага дызайну былі ўсляпую скапіяваныя з Фэйсбука ўзору 2012. Фэйсбук у гэтыя гады быў вымушаны нарошчваць прыбытковасць у межах IPO, таму ў праектаванні дызайну ахвяраваў інтарэсамі карыстальнікаў дзеля магчымасці дадавання новых рэкламных блокаў. Адсюль з'явілася і правая калонка ў навінах і фотаздымках, і зніжэнне фокусу на кантэнце дзеля рэкламы.

Сёння, калі манетызацыя Укантакце пераносіцца ў «разумную» стужку і мабільныя кліенты, такія крокі не абгрунтаваныя. У 2016-м годзе Фэйсбук павінен быў капіяваць напрацоўкі Укантакце, а не наадварот.

А як вы ацэньваеце новы дызайн? Выказвайцеся ў каментарах!

Каментары12

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць