Улада1111

Падчас дэбатаў кандыдат ад ЛДПБ заявіў, што Бандэра страляў белагвардзейскіх афіцэраў, але забыў назву сваёй партыі

У эфіры «Беларусь-3» былі паказаныя дэбаты па Купалаўскай акрузе №95. У іх удзельнічалі прадстаўнік БНФ Алесь Таўстыка, намесніца дырэктара «Камунаркі» Таццяна Сайганава (партыя Улаховіча), намеснік дырэктара школы Вадзім Панасевіч, а таксама бізнэсмен Уладзімір Ладуцька ад ЛДПБ. Намеснік дырэктара «Мінсктранса» камуніст Руслан Фурс на дэбаты не прыйшоў.

Адзначым, што паводле дадзеных ЦВК і словаў вядучага, толькі Таўстыка сабраў галасы ў сваю падтрымку.

У рэальнасці ж — і Таўстыка, і Сайганава

* * *

Дэбаты пачаліся з таго, што Уладзімір Ладуцька забыўся, якую партыю прадстаўляе. «Ліберальна… Ліберальна-патрыятычная!» — прапанаваў свой варыянт ён. Нагадаем, што насамрэч партыя Гайдукевіча называецца Ліберальна-дэмакратычная.

* * *

Ладуцька абурыўся дзейнасцю партала Tut.by, які назваў Сайганаву найверагодным пераможцам выбараў. У прагнозе «НН» яна таксама ўказаная як кандыдат ад вертыкалі.

«Значыцца так. Учора на партале Тут.бай быў апублікаваны спіс дэпутатаў ад горада Мінска. За нас ужо ўсё вырашылі. Па маім меркаванні, гэта ўсё павінны вырашаць выбарцы. Якое ваша стаўленне да гэтага артыкула, і ці не лічыце вы гэта недобрасумленнай канкурэнцыяй?

Сайганава адказала, што чытала і іншыя прагнозы, дзе сказана, што ўсё не так адназначна». Маецца на ўвазе артыкул на «Беларускім партызане», дзе фаварытамі названыя і Сайганава, і Фурс.

* * *

Пытанне Ладуцькі ў бок Таўстыкі выглядала бессэнсоўным трызненнем:

«У назве вашай партыі прысутнічае назва «фронт». Значыцца, вы пастаянна ваюеце. Беларусь ужо дастаткова многа наваявалася. Носяцца партрэты Бандэры, каторы расстрэльваў белагвардзейскіх афіцэраў… Ці збіраецеся вы калі-небудзь што-небудзь ствараць?

* * *

Сайганава вырашыла пакпіць з ЛДПБ. «Вы кажаце, што ў вас вялікая партыя. Я не разумею, чаму ў цяперашнім парламенце прадстаўнікоў вашай партыі адзін-два — і ўсё», — спыталася яна. «Адзін-два» выглядае авансам пра партыі Гайдукевіча, і Ладуцьку давялося прызнаць гэта. «Ніводнага няма», — сумным голасам прызнаўся ён. Кандыдат заявіў, што страціў веру ў дэмакратыю ў Беларусі і вярнуў яе толькі ў апошнія гады. Ён не верыць у сумленнасць падліку галасоў: «Няважна, хто як галасуе. Важна, хто як лічыць. Маё меркаванне, што народ галасаваў па-іншаму. А рознымі спосабамі… вось парталамі Тут.бай ціпа мы выбіраем дэпутатаў… навязвалі сваё меркаванне і таму так адбывалася».

Каментары11

Цяпер чытаюць

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?4

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць