Афіша

Алесь Камоцкі прэзэнтуе новы альбом

Аўторак, 10 чэрвеня. 19:00

10 чэрвеня ў малым зале КЗ «Мінск» адбудзецца канцэртная прэзентацыя новага альбому Алеся Камоцкага «З бацькоўскай кружэлкі». Ён складаецца з папулярных за савецкім часам песень, пераствораных і выкананых па‑беларуску Алесем і яго музыкамі.

На альбоме можна ўпершыню пачуць на беларускай такія вядомыя хіты, як «Старый клён», «Утомлённое солнце», «Одинокая гармонь», а таксама не меньш вядомыя народныя «Чёрный ворон» і «Шумел камыш». У дадатак да музычнага дыску альбом, які можна будзе набыць на прэзентацыі, ўтрымлівае асобны дыск з беларускамоўным відэа‑караоке да ўсіх песень.

Алесь Камоцкі: «Альбом не скіраваны ні на якую аўдыторыю. Як пісаў адзін чалавек у рэцэнзіі на адну з маіх кніжак, «ствараецца ўражанне, што Камоцкі гэта ўсё піша для сябе». Вось такое ў іх стварылася правільнае ўражанне, таму, што я і сапраўды пішу гэта для сябе. І калі гэта будзе яшчэ камусьці цікава, то мне будзе тройчы і чацьвёрчы прыемна».

Канцэрт 10 чэрвеня называецца так, як і новы альбом. Але акрамя песень з яго ў праграме прагучыць шмат старых, вядомых і любімых слухачамі песень. У якасці ганаровага госця на канцэрце будзе прысутнічаць сябра Алеся паэт Рыгор Барадулін.

Рыгор Барадулін: «Алесь Камоцкі стварае свае песні, успамінае даўнюю і нядаўнюю класыку, піша песні на вершы беларускіх паэтаў, па‑беларуску чуе габрэйскія, польскія, рускія песні. Песня — раўнівая паненка. За ўзаемнасць патрабуе душу. Песня — асоба самадастатковая і непаўторная ў сваім выяўленні. Справа ў тым, што песні Алеся Камоцкага гучаць ува мне ўвесь час. Я ўвогуле слухаю многіх выканаўцаў, і ўсё ў многіх зроблена добра, але быццам бы неяк тэхналягічна. Гэта халодна! Ёсьць у актораў такі выраз — «граць з халодным носам». Алесь спявае душой, шчыра і непасрэдна. Алесь Камоцкі — гэта унікальная з’ява ў нашым культурным жыцці, музычным жыцці, літаратурным жыцці… Я іду на канцэрт Алеся, як на свята і, адначасова… як у клініку. Чаму ў клініку — таму што пасля канцэрту я стану здаравейшым. Я ня вельмі здаровы, а канцэрты Алеся мяне заўсёды лечаць. Хай не крыўдуе, але яго канцэрты для мяне гэта адначасова і бальніца! У спадара Алеся шмат якасцяў. Назаву толькі дзве: шчырасць і сціпласць. Гэта па‑крывіцку.»

Пачатак канцэрта ў 19.00. Інфармацыя: (029) 253 25 04

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсовец Сяргей Ботвіч, якога асудзілі за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж» у Беларусі, абвясціў галадоўку4

У Італіі злачынца спрабаваў схавацца, выдаючы сябе за пастуха ў дэкарацыях каляднай батлейкі

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць