Грамадства33

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў

Спецпрадстаўнік прэзідэнта Дональда Трампа ў Беларусі Джон Коўл напісаў у сацсетцы X пост, у якім пракаментаваў вызваленне беларускіх палітвязняў, якое адбылося пасля ягоных перамоў у Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам 12‑13 снежня.

Джон Коўл. Фота: Yauhen Yerchak Anadolu via Getty Images

«Яшчэ 156 палітвязняў вызваленыя дзякуючы лідарству прэзідэнта Трампа! Гэта важны крок у адносінах паміж ЗША і Беларуссю. У Вільні мы абмеркавалі пытанні рэгіянальнай бяспекі і міграцыі з Гітанасам Наўседам і Інгай Ругінене і ў Мінску з прэзідэнтам Лукашэнкам.

Дзякуй вам, прэзідэнт Лукашэнка, за тое, што прынялі нас і за вашы пастаянныя крокі. Дзякуй вам, Літва і Украіна, за вашу падтрымку і партнёрства ў вызваленні гэтых зняволеных. Асабліва ўдзячны Кірылу Буданаву за яго неацэнную каардынацыю, дзякуючы якой гэта адбылося на працягу апошніх некалькіх тыдняў», — напісаў Джон Коўл.

Як паведамлялася, 13 снежня на волю з беларускіх турмаў і калоній выйшлі 123 чалавекі. Лічба 156, называная Коўлам, уключае іншыя выпадкі вызваленняў, якія адбываліся з канца лістапада. У прыватнасці, быў вызвалены 31 грамадзянін Украіны і два каталіцкія святары — Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч.

Каментары3

  • Ёсік
    13.12.2025
    Чакаем нешта ад прапаганды, бо лукашэнка і Буданаў пастаўленыя ў адзін шэраг. Буданаў для іх, як чырвоная ануча для быка.
  • Фермер
    13.12.2025
    Очень двойственное чувство. С одной стороны по человечески рад за людей, с другой стороны есть понимание что цвет нации изгоняют из страны
  • ну и как бэ
    13.12.2025
    Ну, если, для официальных представителей США, самозванец захвативший силой и силой удерживающий власть, который проводит массовые, незаконные репрессии населения, стал господином президентом, то США перестали существовать в том виде, в котором были последние 70 лет.....

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ёй казалі: «Вы прыдурваецеся?» Золатава расказала пра палітзняволеную Вольгу Чукараву з інсультам, што аслепла ў калоніі1

Маёр з Гродзенскай вобласці скраў у палка амаль мільён рублёў і сеў у турму1

Венгрыя не разблакуе прыняцце 20‑га пакета санкцый да аднаўлення працы трубаправода «Дружба»3

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні26

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць