Улада66

Лукашэнка: Мы з ЗША дамовіліся вырашыць праблему адсутнасці паслоў

Беларусь і ЗША дамовіліся вырашыць праблему адсутнасці паслоў пасля амерыканскіх прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка пасля таго, як прагаласаваў на парламенцкіх выбарах на ўчастку № 509 у Белдзяржуніверсітэце фізічнай культуры.

«Пасол абавязкова будзе, мы пра гэта ў прынцыпе дамовіліся. Калі - спытаеце ў амерыканскага боку», - сказаў кіраўнік дзяржавы, адказваючы на пытаньне «Радыё Свабода».

На думку Лукашэнкі, гэта праблема будзе вырашана пасля выбараў прэзідэнта ЗША. Яны, нагадаем, пройдуць 8 лістапада. Кіраўнік дзяржавы пагадзіўся, што гэта ненармальна, што паслоў няма так доўга.

«Але я спадзяюся, мы гэта хутка вырашым і вам не прыйдзецца ездзіць у Вільню або Кіеў па візы. Хоць гэта пытанне да ЗША, яны што не могуць без амбасадара візы выдаваць? Пасол ж візы не выдае», - адзначыў Лукашэнка.

З моманту дыпламатычнага скандалу паміж Мінскам і Вашынгтонам у 2008 годзе і ад'езду амбасадара Карэн Сцюарт ЗША прадстаўлены ў Беларусі на ўзроўні часовага паверанага, а штат пасольства быў скарочаны з 35 да пяці чалавек. Скандал здарыўся пасля ўвядзення Злучанымі Штатамі санкцыяў у дачыненні да дзяржканцэрна «Белнафтахім» у сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі.

На сёння ў пасольстве ЗША ў Беларусі дазволена працаваць дзевяці дыпламатам. Нядаўна атрымаў акрэдытацыю дарадца па эканамічных пытаннях і вайсковы аташэ.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі23

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Севярынец адкрыў збор на аднаўленне публічнай дзейнасці20

У студзені ВУП Беларусі пачаў падаць2

У Брэсце дзесяцікласнік-кадэт скончыў жыццё самагубствам3

Пуцін і Лукашэнка хутка зноў сустрэнуцца ў Маскве3

«Дзеля сваіх дзетак, каб да іх вярнуцца». Дашкевіч расказаў, як трапіў у «нізкі статус» і як ад яго патрабавалі прашэнне аб памілаванні23

Чатырох чалавек асудзілі за супрацоўніцтва з «Байсолам». «Байсол» пракаментаваў

Працуеце ў Польшчы або Літве? Падтрымайце «Нашу Ніву» — для вас гэта цалкам бясплатна, а мы зможам зрабіць больш для Беларусі і беларушчыны!6

Непалец узышоў на Эверэст чатыры разы за 15 дзён4

Мінчук абурыўся выглядам наведвальнікаў рэстарана: 90% у джынсах, спартыўках. Толькі два столікі ў сукенках і касцюмах26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі23

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць