Грамадства22

У Светлагорску камунальныя службы спрабуюць праз суд выселіць інваліда-вазочніка Юрыя Ляшэнку

У судзе Светлагорскага раёна працягваюцца слуханні па іску КЖУП «Светач» да грамадзянскага актывіста Юрыя Ляшэнкі, інваліда-вазочніка.

Камунальнікі патрабуюць, каб грамадзянін вызваліў манеўранае жыллё, дадзенае яму на час капітальнага рамонту дома. Інвалід-вазочнік адмаўляецца ўсяляцца ў кватэру ў доме пасля капрамонту.

«Пасля капітальнага рамонту мая кватэра стала непрыдатная для пражывання. Пра безбар'ернае асяроддзе і гаворкі няма. Пасля капітальнага рамонту я не магу трапіць у ванную — унітаз усталяваны такім чынам, што я павінен неяк пераскочыць яго разам з вазком. Парушэнняў маса! Капітальны рамонт ідзе з 2012 года, і столькі ж гадоў мы вядзем барацьбу, каб наш дом быў прыдатны для пражывання. Зараз з васьмі кватэр заселеныя чатыры, астатнія, як і я, мыкаемся хто дзе», — пракаментаваў Ляшэнка.

Паводле яго слоў, дом не адпавядае супрацьпажарным нормам — замест жалезабетоннага перакрыцця пры капітальным рамонце была пакладзеная старая драўляная драніца. З множнымі парушэннямі пры капітальным рамонце ўжо неаднаразова разбіраліся розныя наглядныя органы. Зараз паводле патрабавання пракуратуры будзе праводзіцца будаўніча-тэхнічная экспертыза. «У гэтай кватэры жыць немагчыма, а камунальнікі патрабуюць выселіць мяне з манеўранага жылля без давання іншага жылля. І гэта пры дзясятках парушэнняў, у тым ліку фінансавых, дапушчаных пры капітальным рамонце. У суд камунальнікі неаднаразова падавалі падробленыя дакументы, мы на гэта звярталі ўвагу суда, але, як бачым, камунальным службам ўсё сыходзіць з рук», — адзначае інвалід.

Паводле яго слоў, у судзе высветлілася, што існуюць тры акты ўводу аб'екта ў эксплуатацыю, і незразумела — які з іх сапраўдны. «Арыгіналы актаў не падаюцца, камунальнікі кажуць, што нібыта іх канфіскаваў АБЭЗ, а з чаго ж тады копіі рабілі?» — задаецца пытаннем актывіст.

На мінулых выбарах Ляшэнка балатаваўся ў парламент ад Беларускай партыі «Зялёныя». Цяпер канфлікт з камунальнымі службамі, а таксама праблемы на працы ён звязвае з націскам на яго мясцовай улады з-за ўдзелу ў выбарах у якасці кандыдата. «Я дырэктар фірмы па перавозках. І ўжо з гэтага боку спрабуюць да мяне падкапацца. На адзін дзень мы пратэрмінавалі тэхагляд, і ўжо і ў транспартнай інспекцыі, і ў ДАІ з'явіліся да нас пытанні, аж да пазбаўлення ліцэнзіі. Нібыта невядомая жанчына, ананім, напісала скаргу, што яна ехала на нашым маршрутным таксі, у якога адсутнічаў тэхагляд. Хіба звычайныя пасажыры пытаюцца ў вадзіцеля маршруткі аб праходжанні тэхагляду і потым пішуць скаргі ва ўсе інстанцыі? Гэта націск на мяне. Я плачу падаткі, папаўняю бюджэт, працую шчыра, ствараю працоўныя месцы, а ўзамен атрымліваю жорсткі прэсінг», — лічыць экс-кандыдат.

Каментары2

Цяпер чытаюць

26‑гадовы Андрэй паехаў у Расію ў марскі флот. Але трапіў на вайну і загінуў — маці кажа, спакусіўся вялікімі грашыма5

26‑гадовы Андрэй паехаў у Расію ў марскі флот. Але трапіў на вайну і загінуў — маці кажа, спакусіўся вялікімі грашыма

Усе навіны →
Усе навіны

Японскі метад 6 — 6 — 6 дапамагае знізіць стрэс і падтрымаць форму4

Украінскі батальён у паніцы пакінуў Гуляйполе пасля ўваходу ў горад расійскіх штурмавікоў30

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»24

Ругінене: Літва гатова разгледзець запыт ЗША аднавіць транзіт беларускіх угнаенняў, калі ён будзе7

Кіраўнік МЗС Азербайджана паведаміў пра «сур'ёзныя пытанні» да Масквы праз закрыццё справы аб катастрофе лайнера AZAL1

Зяленскі дапусціў, што Трамп можа прыехаць ва Украіну для падтрымкі плана мірнага пагаднення

Фудкорт, майстар-класы, паравоз. У «Новай Баравой» стартаваў зімовы кірмаш ФОТА3

У СПА Беларусі паставілі расійскі «ўсевышынны выяўляльнік»5

У Беларусі знік з продажу крытычна важны лекавы сродак для людзей з біпалярным разладам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовы Андрэй паехаў у Расію ў марскі флот. Але трапіў на вайну і загінуў — маці кажа, спакусіўся вялікімі грашыма5

26‑гадовы Андрэй паехаў у Расію ў марскі флот. Але трапіў на вайну і загінуў — маці кажа, спакусіўся вялікімі грашыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць