Меркаванні88

Галіна Чыслава: Майго сына хацелі закапаць жыўцом

Маці затрыманага па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні выбуху ў ноч на 4 ліпеня Сяргея Чыслава распавяла пра мінулыя падзеі, зьвязаныя зь яе сынам.

Маці затрыманага па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні выбуху ў ноч на 4 ліпеня Сяргея Чыслава распавяла пра мінулыя падзеі, зьвязаныя зь яе сынам.

Сяргей яшчэ ў савецкай вайсковай вучэльні арганізаваў вайсковы гурток зь беларусаў, што вучыліся разам зь ім, прыгадала Галіна Чыслава. Спачатку начальства адобрыла гэтую ідэю, але пачуўшы ад удзельнікаў гуртка беларускую мову, справу прыпыніла, а яе ініцыятара па сканчэньні вучобы разьмеркавалі за Байкал. Месца працы знаходзілася ў непасрэднай блізкасьці да ўранавых руднікоў. Такое суседзтва потым заўважна адбілася на здароўі вайскоўца-беларуса. Вярнуўшыся з войска, марыў стварыць нацыянальную гвардыю. Адбывалася гэта на хвалі перабудовы і наступнага здабыцьця незалежнасьці.

Галіна Чыслава прыгадала таксама адзін паказальны эпізод з жыцьця сына, што адбыўся напрыканцы 90-х. У 1996 годзе Сяргея арыштавалі за ўдзел у Чарнобыльскім шляху. А восеньню здарылася наступнае. Едучы ў тралейбусе ён заўважыў сачэньне. Здолеў вырвацца і патрапіць на аўтавакзал. Там яго чакаў сябар, зь які яны на аўтобусе накіраваліся ў Слуцак. За імі выправілася некалькі легкавікоў. У Слуцку на прыпынку невядомыя перахапілі хлопцаў, справакавалі бойку і запіхнулі іх у аўто. Адвезьлі ў лес і моцна зьбілі. Потым скрываўленага Сяргея спыталі, дзе яго лепей закапаць. Ён адказаў, што сёньня закапаюць яго зь сябрам, а заўтра іх. Зьбітых пакінулі сьцякаць крывёй у лесе. Сяргей некалькі кілямэтраў нёс непрытомнага сябра да гораду. Невядомы кіроўца падабраў іх і адвёз у бальніцу. Сяргей правёў у рэанімацыі трое сутак ў непрытомнасьці. У яго былі пашкоджаныя вантробы, на галаве засталося шэсьць шнараў. Незадоўга да гэта інцыдэнту «Народная газэта» надрукавала артыкул, у якім вялося пра тое, што «Белы легіён» рыхтуе дзяржаўны пераварот.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?20

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

Ці можа педагог выгнаць школьніка з урока, калі на яго няма ўправы? У Міністэрстве адукацыі адказалі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?20

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць