Здарэнні11

Супрацоўніка Рагачоўскага камбіната прысудзілі да 9 гадоў калоніі за хабар амаль у Br115 тысяч

Супрацоўніка Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната прысудзілі да дзевяці гадоў калоніі за атрыманне хабару на агульную суму амаль у Br115 тысяч, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Гомельскага абласнога суда.

Суд Рагачоўскага раёна прызнаў работніка прадпрыемства вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт.430 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры), ч.2 арт.430 КК (атрыманне хабару паўторна ў буйным памеры). Яму прызначана пакаранне ў выглядзе дзевяці гадоў пазбаўлення волі ў выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У яго канфіскуюць ўсю яго маёмасць і пазбавяць права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, тэрмінам на пяць гадоў. У даход дзяржавы з яго будзе спагнана амаль Br115 тысяч.

Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленыя законам тэрміны.

Як было высветлена падчас папярэдняга расследавання, знаходзячыся на пасадзе начальніка аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната, той на працягу пяці гадоў прымаў незаконнае ўзнагароджанне ад прадстаўнікоў камерцыйных структур Казахстана і Расіі за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Памер узнагароды залежаў ад колькасці тавараў, адгружаных са складоў.

Акрамя таго, ён неаднаразова атрымліваў незаконнае грашовае ўзнагароджанне ад кіраўніка транспартна-экспедыцыйнай кампаніі за тое, што арганізоўваў перавозку прадукцыі камбіната па тэрыторыі іншых дзяржаў выключна транспартам гэтай кампаніі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення15

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі знік з продажу крытычна важны лекавы сродак для людзей з біпалярным разладам8

«Гэта і ёсць твая радзіма». 13 правіл жыцця ў эміграцыі ад Юліі Чарняўскай28

Расія КАБамі атакавала адну з галоўных дарог Харкава. Загінулі два чалавекі

Буданаў расказаў, колькі расіян мабілізавана ў 2025 годзе: «Яны перавыканаюць план»5

Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у 2026 годзе. З'явіўся графік

Ізраіль першым прызнаў Самаліленд незалежнай дзяржавай1

Расійскае МЗС: Мы наблізіліся да дамоўленасці аб Украіне

Камандзір на мянушку «Юра Унітаз». Расійскія беспілотныя войскі можа ўзначаліць былы гандляр сантэхнікай7

Хлопец купіў за свой кошт навагоднюю ялінку і паставіў яе ў цэнтры пасёлка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення15

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць