Свет6666

СМІ: Расія валодае кампраматам на Трампа, відэа яго оргіі ў Маскве

У амерыканскія СМІ трапіла дасье, падрыхтаванае, як сцвярджаецца, былым супрацоўнікам брытанскай разведкі. Згодна з ім, Расія настойліва падтрымлівала кандыдатуру Трампа, бо мае на яго кампрамат — відэа, знятае ў гатэлі «Рыц-Карлтан» у Маскве.

Нумар люкс у гатэлі «Рытц-Карлтан» у Маскве.

У дасье сцвярджаецца, што спецаперацыя па «гадаванні, падтрымцы і дапамозе» Трампу доўжылася доўгія гады.

Інфармацыю пра кантакты памочнікаў Трампа з агентамі расійскай разведкі, а таксама пра наяўнасць у Расіі відэазапісаў оргіі Трампа ў маскоўскім гатэлі немагчыма праверыць, адзначаюць СМІ.

Пры гэтым тэлеканал Сі-Эн-Эн паведаміў, што двухстаронкавае рэзюмэ даклада было перададзена прэзідэнтам Абаму і Трампу.

Адвакат Трампа Майкл Коэн назваў сцвярджэнні з даклада «абсалютна лжывымі».

«Гэта так смешна, — сказаў Коэн. — Чалавек узяў гэта са свайго ўяўлення і ў спадзяванні, што ліберальныя СМІ схопяцца за гэтую фэйкавую гісторыю».

Сам Трамп адгукнуўся на публікацыю ў Твітары, назваў яе «татальным палітычным паляваннем на вядзьмарак»:

У дакладзе сцвярджаецца, што Трамп не прыняў настойлівыя прапановы расійскага боку аб удзеле ў выгадных дэвелаперскіх праектах у Расіі. Але, гаворыцца, Трамп выкарыстаў паездку ў Маскву для задавальнення сваіх сэксуальных фантазій. Ён наняў прастытутак, каб тыя, у прыватнасці, выканалі перад ім так званы «залаты дождж» (мачыліся). Прытым усё гэта рабілася ў тым самым нумары, тым самым ложку, дзе спалі ў часе свайго маскоўскага візіту Барак і Мішэль Абама. Між тым усе пакоі «Рыц-Карлтана» абсталяваныя схаванымі відэакамерамі, і гэты матэрыял аказаўся ў руках ФСБ, пішацца ў дакладзе.

Расійскія СМІ адкрыта падтрымлівалі Трампа, а не Клінтан. Аналагічна дзейнічалі шматлікія прарасійскія «сайты ўплыву» ў краінах былога СССР і Еўропе, а таксама прарасійскія боты ў сацыяльных сетках.

Тэмай Трампа і Клінтан займаўся асабіста памочнік Пуціна Пяскоў.

Задачай мінімум было максімальна раскалоць амерыканскае грамадства і пасеяць недавер да Клінтан, перамогу якой у Маскве лічылі амаль непазбежнай.

У амерыканскія СМІ праз Вікілікс былі злітыя перапіска Клінтан і дакументы Дэмакратычнай партыі. Мэтаю гэтых зліваў было дэматываваць перадусім левае крыло дэмакратаў, моладзь і прыхільнікаў Берні Сандэрса, каб яны не пайшлі на выбары або схіліць пратэставыя галасы на бок Трампа.

Гэтая стратэгія аказалася больш чым паспяховай. Хоць Клінтан агулам па краіне набрала на 2% больш галасоў, чым Трамп, яна прайграла выбары ў чатырох ключавых штатах літаральна на некалькі тысяч галасоў.

Асабістага кампрамату на Клінтан, сцвярджаецца ў дакладзе, у расійскіх спецслужб не было. 

Як сцвярджаецца ў дакуменце, у перадвыбарны год камунікацыя між Трампам і высокапастаўленымі расійскімі чыноўнікамі ішла спачатку праз былога піяр-менеджара Януковіча, а пасля Трампа Пола Манафорта. Затым да справы далучыліся таксама дарадца Трампа па пытаннях замежнай палітыкі Картэр Пэйдж і асабісты адвакат Трампа Майкл Коэн. Апошні сустракаўся ў Празе з прадстаўнікамі расійскіх спецслужб, што працуюць пад прыкрыццём «Россотруднічества». Гаворка падчас кантактаў вялася аб публікацыі наяўнай у Расіі інфармацыі аб э-мэйлах Клінтан і перапісцы кіраўніцтва Дэмпартыі.

Вы можаце самі азнаёміцца з тэкстам даклада тут ніжэй.

Каментары66

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

СК зноў палохае беларусаў за мяжой удзелам у Дні Волі14

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць