Эканоміка11

Кіраўнік МЗС Літвы: Інфармацыя пра бяспеку БелАЭС падаецца выбарачна

Інфармацыя пра бяспеку Беларускай АЭС падаецца вельмі выбарачна, заявіў 26 студзеня ў інтэрв`ю радыёстанцыі Ziniu radijas міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, паведамляе БелаПАН са спасылкай на літоўскі партал Delfi.lt.

Дыпламата занепакоіла заява экспертаў службы МАГАТЭ па аглядзе пляцоўкі і канструкцый атамных аб`ектаў з улікам знешніх пагроз (SEED) па выніках місіі на БелАЭС аб тым, што Беларусь належным чынам улічыла ўсе патэнцыйныя пагрозы станцыі.

«Гэтая навіна яшчэ больш занепакоіла, таму што зусім скажаюцца факты, і нас абвінавачваюць у тым, што мы не рады іх поспехам, але поспех тут цяжка ўгледзець, — сказаў Лінкявічус. — Іх падача інфармацыі пра бяспеку вельмі селектыўная, выбіральная, і, магчыма, нават усе ведаюць, што МАГАТЭ не прыязджае правяраць сама тое, што ёй у галаву прыйдзе, а прыязджае тады, калі яе запрашаюць. Гэта спецыялізаваныя брыгады, камісіі, групы экспертаў, якія правяраюць толькі тыя сегменты, на якія ўказвае бок, што запрашае».

Паводле слоў кіраўніка літоўскага МЗС, Беларусь кажа пра поспех усяго праекта, атрымаўшы толькі фрагментарныя высновы місіі.

Раней кіраўнік літоўскай Дзяржаўнай інспекцыі па бяспецы атамнай энергетыкі Міхаіл Мемчанка заявіў, што эксперты місіі МАГАТЭ ацанілі БелАЭС толькі па двух з шасці модуляў SEED, таму праведзеную місію нельга разглядаць як поўную.

Эксперты МАГАТЭ правялі 16—20 студзеня місію SEED на Беларускай АЭС. У папярэдніх высновах па выніках місіі прадстаўнікі агенцтва адзначылі, што ў праект БелАЭС закладзеныя канструкцыйныя параметры, якія дапамогуць ёй вытрымаць самы горшы з магчымых сцэнарыяў, якія ўлічваюць знешнія пагрозы.

Эксперты заявілі, што канструкцыйныя параметры станцыі «разлічаныя на такія небяспечныя з`явы, як землятрусы, паводкі, экстрэмальныя ўмовы надвор`я, а таксама на знешнія пагрозы антрапагеннага характару».

Члены SEED-місіі станоўча ацанілі тое, што ў Беларусі патэнцыйныя пагрозы, характэрныя для абранай пляцоўкі будаўніцтва АЭС, «сістэматычна і ўсебакова аналізуюцца на аснове добра прапрацаваных крытэрыяў».

Эксперты місіі таксама рэкамендавалі беларускаму боку больш дбайна прапрацаваць дакументацыю пра пагрозы, якія могуць узнікнуць з-за пападання маланкі, звязаныя з электрамагнітнай актыўнасцю, а таксама дакументацыю аб сейсмічнай актыўнасці ў раёне будпляцоўкі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу15

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі для Украіны цяпер забяспечвае Францыя5

«Дэпрэсія ў калоніі — з’ява страшная». Фядута расказаў пра Андрэя Паднябеннага, які за кратамі скончыў жыццё самагубствам2

IT-прадпрымальнік Юрый Мельнічак прыдумаў, як падоўжыць жыццё да 120 гадоў17

Ад удару па Іране Трампа адгаварылі манархіі Персідскага заліва12

«Найлепшае ў жыцці — бачыць, як узлятаюць ці ўцякаюць тыя, каму мы дапамаглі». Беларуска расказала, як ратуе дзікіх жывёл1

ЗША затрымалі ўжо шосты замежны танкер, звязаны з Венесуэлай1

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка6

На Балі забаранілі пазашлюбны сэкс. За парушэнне — турэмныя тэрміны5

«Лепш было б яго ўсыпіць». Заолаг расказаў, якая небяспека для Беларусі можа быць ад янота, якога знайшлі мытнікі ў кантэйнеры з ЗША21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу15

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць