Грамадства

Вершы на экспарт

Анталёгія беларускай паэзіі «Сувязьразрыў» па-ўкраінску, Хадановіч па-польску.

Анталёгія беларускай паэзіі «Сувязьразрыў» па-ўкраінску, Хадановіч па-польску.

Выхад перакладных кніг беларускай паэзіі ў нашыя дні – зьява ня частая. 12 траўня ў Беларускім ПЭН-Цэнтры адбылася прэзэнтацыя адразу двух выданьняў: вершаў Андрэя Хадановіча «Święta Nowego rocku» («Калядны рэп») і беларуска-ўкраінскай анталёгія «Сувязьразрыў–Зв’язокрозрив». Абедзьве кнігі выйшлі з паралельнымі тэкстамі: Хадановічава –беларуска-польская, анталёгія – беларуска-ўкраінская.

У беларуска-ўкраінскую анталёгію, якая рыхтавалася да выхаду ў Львове 3 гады, увайшлі па 12 аўтараў з кожнага боку. Слова «бок» тут азначае ня толькі краіну, але і ўласна бок кніжкі. Хочаш – адкрываеш кнігу з аднаго боку і чытаеш беларускіх аўтараў у арыгінале і ўкраінскіх перакладах, хочаш – перавяртаеш кнігу і чытаеш украінскія вершы ў арыгінале й па-беларуску. Некаторыя з аўтараў аднае часткі выступаюць перакладнікамі ў другой.

Назва «Сувязьразрыў», як прызнаўся Хадановіч, была пазычаная з аднайменнай паэмы Міхася Баярына, ананімна зьмешчанай у Інтэрнэце.

Беларуская частка кнігі пачынаецца эсэ Валянціна Акудовіча «Алібі». За ім ідуць вершы Міхася Баярына, Уладзімера Арлова, Лявона Вольскага, Віктара Жыбуля, Джэці ды інш. Ва ўкраінскую ўвайшлі творы Аляксандра Ірванца, Віктара Небарака, Астапа Сьлівінскага і г.д. У сярэдзіне ж кнігі, як адзначыў на прэзэнтацыі А.Хадановіч, «сапраўдны банкет для мовазнаўцаў: не расейска-беларуская трасянка, не расейска-ўкраінскі суржык, а беларуска-ўкраінская трасянка. Украінскія выдаўцы кнігі паспрабавалі напісаць тэкст па-беларуску».

На прэзэнтацыі не абышлося без чытаньня вершаў. Марыйка Мартысевіч чытала свае пераклады зь Віктара Небарака – аўтара тэкстаў для рок-гуртоў «Плач Ераміі» ды «Мёртвы Певень». Джэці пачала перакладам твору Аляксандра Ірванца, а закончыла сваім вершам. «Я Сырынга, Сырынга, Сырынга, Сырынга», – скаланаў залю яго барабанны пошчак.

Зьвязавым зьвяном у прэзэнтацыі абедзьвюх кніг выступіў А.Хадановіч: яго творы й пераклады ёсьць у абедзьвюх кнігах.

Уласна пра зборнік «Święta Nowego rocku» больш распавядаў ня сам аўтар, а Лявон Баршчэўскі – адзін з ініцыятараў выданьня. Кніга выйшла ўва Ўроцлаве ў сэрыі «Biblioteka białoruska». Гэта ўжо другое выданьне гэтай сэрыі: сёлета ў лютым у ёй ужо выйшла кніга твораў Васіля Быкава й Рыгора Барадуліна «Калі рукаюцца душы» ў перакладзе Чэслава Сэнюха. Напагатове й трэцяе выданьне сэрыі – кніга твораў Уладзімера Арлова. Да канца году, як адзначыў Л.Баршчэўскі, мае выйсьці яшчэ 2–3 кнігі беларускіх аўтараў у польскім перакладзе.

Варта дадаць, што кніга «Święta Nowego rocku» мае цудоўныя ілюстрацыі, якія зрабіў Андрэй Пакроўскі («Чкалава»).

Адам Воршыч

Каментары

Цяпер чытаюць

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення12

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта і ёсць твая радзіма». 13 правіл жыцця ў эміграцыі ад Юліі Чарняўскай28

Расія КАБамі атакавала адну з галоўных дарог Харкава. Загінулі два чалавекі

Буданаў расказаў, колькі расіян мабілізавана ў 2025 годзе: «Яны перавыканаюць план»5

Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у 2026 годзе. З'явіўся графік

Ізраіль першым прызнаў Самаліленд незалежнай дзяржавай1

Расійскае МЗС: Мы наблізіліся да дамоўленасці аб Украіне

Камандзір на мянушку «Юра Унітаз». Расійскія беспілотныя войскі можа ўзначаліць былы гандляр сантэхнікай6

Хлопец купіў за свой кошт навагоднюю ялінку і паставіў яе ў цэнтры пасёлка3

Вельмі дзіўнае ДТЗ — Volkswagen трыма коламі павіс у паветры4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення12

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць