Культура

Менчукі баранілі Лошыцкі парк

Прыкладна 150 чалавек узялі ўдзел у акцыі ў абарону Лошыцкага парку, што адбылася вечарам 21 ліпеня ў Менску.

Прыкладна 150 чалавек узялі ўдзел у акцыі ў абарону Лошыцкага парку, што адбылася вечарам 21 ліпеня ў Менску.

Прычынай правядзеньня акцыі стаў санкцыянаваны гарадзкімі ўладамі пачатак земляных і будаўнічых работ на тэрыторыі старажытнага парку.

Акцыя пачалася а 20.00. Першыя 15 хвілін прыблізна два дзясяткі яе ўдзельнікаў — грамадзкія актывісты і проста жыхары Менску — стаялі каля цэнтральнага ўваходу ў парк з плякатамі, на якіх было напісана: «Я люблю Лошыцкі парк». Затым яны накіраваліся да цэнтральнай сядзібы — там сабраліся ўжо прыкладна паўтары сотні чалавек, якія пратэставалі супраць распачатых работ па рэканструкцыі парку.


Ніка Сандрас

«Мы павінны зьдзівіць сваіх унукаў садам, якому 100 гадоў, — заявіла на імправізаваным мітынгу адна з арганізатараў акцыі мастачка Ніка Сандрас. — Усе работы, што вядуцца цяпер у парку, павінны быць замарожаны. Мы павінны думаць, што рабіць для таго, каб парк, пачатак якога быў закладзены ў XVI стагодзьдзі, быў захаваны для нашых нашчадкаў. Сёньняшняя акцыя — гэта першы штуршок да таго, каб захаваць Лошыцу».

Паводле слоў спн. Сандрас, праз два тыдні ў парку плянуецца правесьці мастацкі пленэр, удзельнікі якога будуць маляваць прыгожыя куткі Лошыцы.

Прысутныя прынялі адозву да кіраўніцтва Менгарвыканкаму, у якой выказана занепакоенасьць пачаткам работ па рэканструкцыі парку.

«Ні будаўнікі, ні адміністрацыя парку ня могуць паказаць плян рэканструкцыі. Разам з тым, бясконца цыркулююць чуткі аб тым, што парк будзе ператвораны ў забаўляльную зону», — гаворыцца ў адозьве.

Удзельнікі акцыі запатрабавалі апублікаваць у СМІ плян рэканструкцыі парку, правесьці грамадзкую дыскусію з удзелам спэцыялістаў — эколягаў і гісторыкаў, а таксама прыпыніць на час абмеркаваньня ўсе работы ў Лошыцы.

Акцыя доўжылася прыблізна гадзіну.

Паводле інфармацыі старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, плян рэканструкцыі прадугледжвае поўную зьмену ляндшафту старажытнага парку. У прыватнасьці, ад вялікага пладовага саду застанецца толькі невялікая частка.

Цэнтрам Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу XVIII—XIX стагодзьдзяў на паўднёвай ускраіне Менска, на месцы сутокі рэк Сьвіслач і Лошыца, зьяўляецца Лошыцкі сядзібны дом. Сядзіба стаіць на грэбні пойменнай тэрасы, мае асыметрычную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю, складаецца з драўлянага аднапавярховага і прыбудаванага да яго цаглянага двухпавярховага аб’ёмаў. У дэкаратыўным афармленьні фасадаў выкарыстаны драўляныя разныя дэталі, у тым ліку слупы галоўнага ўваходу, аконныя шалёўкі і карнізныя паясы. У інтэр’еры захаваліся ляпныя дэталі, абліцоўка сьцен дубовымі панэлямі і каляровая кафля. У пісьмовых крыніцах першая згадка аб Лошыцкім сядзібным доме датуецца канцом XVI — пачаткам XVII стагодзьдзяў. Гэты дом у свой час наведвалі многія вядомыя дзеячы беларускай культуры, у тым ліку клясык айчыннай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.

Сяргей Пульша, БелаПАН

Фота Антона Маталько

Глядзі яшчэ:
У Лошыцы пабудуюць архітэктурны муляж
«На гістарычным цэнтры Менску ўжо можна ставіць тлусты крыж. Праз пару гадоў тут не застанецца ані каліва старасьвецкасьці. Цяпер надышла чарга вынішчаць сталічныя прадмесьці». // Сяргей Харэўскі. Помнікі нашы…
Мэлядраматычны сэрыял, шпіёнскі раман і фільм жахаў. Усё гэта — гісторыя менскай Лошыцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША ўпершыню за 46 гадоў выйгралі хакейны турнір Алімпіяды5

У які дзень самыя танныя авіяквіткі4

Украінскія войскі паведамілі пра ўдалы контрнаступ на поўдні2

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў2

Спартыўны каментатар на Алімпіядзе трапіў у скандал з-за выказвання пра фігурыстку21

Яшчэ адзін кавалачак «беларускай Антарктыды» заўважылі на Міншчыне

TikTok заблакаваў канал Азаронка20

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча — ён адпачывае разам з коцікамі9

На аэрадроме ў Арлоўскай вобласці ўкраінскія дроны знішчылі два расійскія верталёты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць