Свет2020

Лаўроў распавёў пра ўмовы адмены санкцый супраць Еўропы

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што РФ не здыме санкцыі з краін Еўрасаюза да поўнага выканання мінскіх пагадненняў, якія рэгламентуюць мірнае ўрэгуляванне канфлікту ў Данбасе, паведамляе Newsru.com.

Scanpix

Лаўроў сказаў аб гэтым з трыбуны Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы — аднаго з прадстаўнічых еўрапейскіх форумаў, дзе да яго выступілі канцлер Германіі Ангела Меркель і віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс. Пры гэтым Меркель казала аб неабходнасці супрацоўнічаць з Расіяй, а Пенс — аб адказнасці РФ за ўзброены канфлікт на ўсходзе Украіны. Лаўроў запэўніў, што Расія нацэленая на выкананне мінскіх пагадненняў.

«Мы таксама хочам, каб мінскія дамоўленасці выконваліся. І мы сваіх санкцый не здымем з Еўрасаюза, пакуль мінскія дамоўленасці не будуць выкананыя. Гэта таксама трэба разумець» — цытуе кіраўніка МЗС агенцтва ТАСС.

«Адносна санкцый я ўжо выказваўся наконт таго, наколькі ў цэлым нелагічна і штучна гучыць формула: мінскія дамоўленасці павінны быць выкананыя Расіяй, і тады ЕС здыме санкцыі», — адзначыў ён.

У той жа час Лаўроў падкрэсліў, што аднаўленне кантролю Кіева над мяжой з Расіяй магчымае толькі пасля выканання мінскіх пагадненняў. У цяперашні час некаторыя прапускныя пункты кантралююцца сепаратыстамі «ДНР» і «ЛНР». У Кіеве раней заяўлялі, што кантроль над мяжой павінен быць перададзены ўкраінскай пагранслужбе да таго, як у «асобных раёнах Данбаса» будуць праведзеныя выбары. Кіраўнік МЗС назваў пазіцыю Расіі «сумленнай» і выказаў надзею на пераадоленне рознагалоссяў: «Паглядзім, як далей пойдзе наш дыялог з Еўрасаюзам і НАТА. У нас пазіцыя ўпэўненая і абапіраецца на сумленныя выкладкі, якімі мы дзелімся з нашымі калегамі. Калі яны захочуць гэты штучна створаны канфрантацыйны этап пераадолець, гэта ў іх сілах».

Таксама Лаўроў выказаўся за аднаўленне ваенных кантактаў з Паўночнаатлантычным альянсам: «Для таго, каб асцярогі і падазрэнні здымаць, трэба аднавіць ваеннае супрацоўніцтва… (генеральны Сакратар НАТА) Енс Столтэнберг у асяроддзі сваіх намеснікаў учора не змог сказаць, што ў НАТА да гэтага ўжо гатовыя. Гэта сумна, таму што без практычнага супрацоўніцтва любыя сустрэчы дыпламатаў ніякага дададзенага сэнсу не будуць мець, у тым, што тычыцца вырашэння праблем бяспекі».

Лаўроў таксама нагадаў аб словах Меркель, якая заклікала абмеркаваць кібербяспеку ў рамках Рады РФ-НАТА. «Сёння канцлер Меркель — мы загаварылі аб кібербяспецы — вылучыла вельмі цікавую думку аб тым, што Рада РФ-НАТА павінна была б заняцца гэтай праблемай… Калі цяпер канцлер Германіі — аднаго з вядучых сяброў НАТА — выступае за тое, каб НАТА займалася кібербяспекай, я зыходжу з таго, што, па меншай меры, Берлін хоча, каб РРН аднавіла паўнавартаснае функцыянаванне, а не проста абмежавалася дыскусіямі», - паведаміў Лаўроў.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць