Грамадства2222

Рэдактар «СБ» Павел Якубовіч выбачыўся перад апазіцыйным актывістам Леанідам Кулаковым

Галоўны рэдактар газеты Адміністрацыі прэзідэнта «Советская Белоруссія» Павел Якубовіч запрасіў на сустрэчу таксіста, актывіста нацыянальнага руху Леаніда Кулакова.

Спадар Кулакоў не першы месяц спрабуе абскардзіць адміністрацыйнае рашэнне за арышт на 3 сутак у дзень парламенцкіх выбараў 11 верасня 2016 года. Спадар Леанід быў адным з назіральнікаў ад кампаніі «Права выбару» па 108-ай Каліноўскай выбарчай акрузе.

Пасля закрыцця выбарчага ўчастку Кулакоў сеў на лаву пад’есці, як у хуткім часе да яго падбегла міліцыя, затрымалі, правяралі на ўжыванне алкаголя, але ўсё паказвала па нулях. Тым не менш, гэта не перашкодзіла на сайце ГУУС змясціць матэрыял, што ў крыві Кулакова было 1 праміле алкаголю.

У хуткім часе ў «СБ» выйшла публікацыя «Кепская гісторыя», дзе пераказваецца гісторыя з алкаголем. Судзілі ж Кулакова па артыкуле 23.4 «Супраціў міліцыі», а не за распіццё алкаголя.

«Павел Якубовіч прызнаў, што публікацыя на сайце ГУУС была фальсіфікацыяй. Спачатку яны пісалі пра 1 праміле, потым паправілі на 0,5. Але ж я быў цалкам цвярозы! Згадзіўся, што браць інфармацыю без пераправеркі небяспечна. Была абвешчана вымова журналісту, што пісаў гэтую нататку», — расказаў «НН» Леанід Кулакоў.

Павел Якубовіч папрасіў прабачэнні за гэтую публікацыю, а таксама паабяцаў змясціць пісьмовае абвяржэнне. «Я папрасіў невялікую матэрыяльную кампенсацыю — падпіску на год на «Народную волю». На што рэдактар прапанаваў мне напісаць ліст у рэдакцыю аб сітуацыі, а на ганарар зрабіць, што захачу».

Агулам сустрэча Леаніда Кулакова і Паўла Якубовіча доўжылася каля 3 гадзін. Вельмі шмат размаўлялі пра Курапаты. «Рэдактар «СБ» прызнае, што гэта месца рэпрэсій. І кожны мусіць скінуцца па капейцы на памятны знак у гэтым месцы», — расказаў Кулакоў.

Чытайце больш пра Леаніда Кулакова тут.

Каментары22

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі31

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі31

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць