Улада22

Пачаўся праваслаўны крыжовы сплаў па Нёмане

У Дзятлаўскім раёне (Гарадзеншчына) пачаўся маладзёвы зьлёт, прысьвечаны славутаму князю ВКЛ Канстанціну Астроскаму.

У Дзятлаўскім раёне (Гарадзеншчына) пачаўся маладзёвы зьлёт, прысьвечаны славутаму князю ВКЛ Канстанціну Астроскаму.

Мерапрыемства праводзіцца ўпершыню. Яго блаславіў архібіскуп Наваградзкі і Лідзкі Гурый, які правёў у храме мясцовага прыходу набажэнства.

Усяго ўдзельнікаў шэсьцьдзесят чатыры. Задума: сабраць моладзь, каб яна разам удзельнічала ў набажэнстве, праслухала лекцыі на рэлігійныя і духоўныя тэмы, каб паспаборнічала ў спартыўных гульнях. Зьлёт-лягер адбываецца на беразе Нёману. Сярод заплянаваных падзеяў – сустрэча ўдзельнікаў незвычайнага "крыжовага сплаву" на рацэ, а затым традыцыйны крыжовы ход да месца знаходжаньня лягера і малебен.

Актыўна задзейнічаны ў мерапрыемстве выкладчыкі духоўнай акадэміі з Жыровічаў. Напрыклад, лекцыі для моладзі прачытаюць айцец Георгій Рой, а таксама Ўладзімер Марціновіч і Віктар Кулага. Два апошнія, напрыклад, абаранілі доктарскія дысэртацыі па багаслоўі за мяжой: першы – у Венскім унівэрсытэце, другі – у Афінскім. Адбудзецца таксама літаратурна-паэтычная сустрэча з жыровіцкім інакам Алегам Бембелем, які зьяўляецца сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Арганізатары заплянавалі пачатак маладзёвага лягеру з нагоды дзьвюх падзеяў – дня сьвятых Барыса і Глеба і чатырохсотых угодкаў сьмерці князя Канстанціна Астроскага.

Астроскі шмат зрабіў для праваслаўнай царквы. Што датычыць князёў Барыса і Глеба, дык іхнія імёны мае мясцовы прыхадзкі храм у вёсцы Накрышкі. Дарэчы, ён згадваецца ў «Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». Там напісана, што царква пабудаваная ў 1886 годзе з бутавага каменю і зьяўляецца помнікам архітэктуры позьняга клясыцызму. Аднак адзін з выкладчыкаў духоўнай акадэміі з Жыровічаў нам запярэчыў: знойдзеныя дакумэнты, якія сьведчаць – храм быў пабудаваны яшчэ пры канцы існаваньня Вялікага княства Літоўскага – у 1791 годзе мясцовымі памешчыкамі Стравінскімі. У такім разе магчыма, што 1886 год – гэта дата перабудовы сьвятыні.

Алесь Кавалёў, bulletinonline.org

Каментары2

Цяпер чытаюць

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года3

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Вячаслаў Хадасоўскі2

«Стаўленне на найвышэйшым узроўні». Як былыя ўдзельнікі «СВА» адпачываюць у беларускіх санаторыях6

У Варшаве праходзіць развітанне з Мікітам Мелказёравым8

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года5

Нацбанк прэзентаваў квадратную, прамавугольную манету і манету дзіўнай формы1

«Не было ні гудзення, ні выбухаў». Сур’ёзныя нестыкоўкі ў версіі РФ пра атаку на рэзідэнцыю Пуціна11

На картках Беларусбанка могуць некарэктна адлюстроўвацца балансы

Аднойчы за Беларусь на Алімпіядзе выступаў Канстанцін Каліноўскі

У 2025 годзе ў Беларусі загінула 106 дзяцей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года3

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць