Грамадства44

Трэці набор на праграму Каліноўскага

У ВНУ Польшчы па праграме Каліноўскага навучаюцца 300 беларускіх студэнтаў. Сёлета плянуецца трэці набор, большая частка — адлічаныя з палітычных прычынаў студэнты, а таксама асьпіранты і магістранты. Якая верагоднасьць таго, што гэтыя людзі вернуцца на Радзіму?

У ВНУ Польшчы па праграме Каліноўскага навучаюцца 300 беларускіх студэнтаў. Сёлета плянуецца трэці набор, большая частка — адлічаныя з палітычных прычынаў студэнты, а таксама асьпіранты і магістранты. Якая верагоднасьць таго, што гэтыя людзі вернуцца на Радзіму?

У Беларусі праграмай імя Каліноўскага апякуецца Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць».

Старшыня камітэту Іна Кулей лічыць, што кожны чалавек ад пачатку арыентаваны па‑свойму:

«Адны — гэты тыя, хто на самой справе імкнецца зьехаць за мяжу ўва што б ні стала. Але ёсьць тыя, якія вымушаныя былі зьехаць, каб вучыцца. І стаўленьне да Радзімы ў іх таксама рознае. Той, хто зьехаў вымушана, марыць вярнуцца. А хто плянаваў гэта адразу, то ён шукае розныя і прычыны, і магчымасьці — і замуж выйсьці, і проста паехаць працаваць, і застацца, паехаўшы як студэнт… Я не лічу, што гэта нейкае вымываньне, я лічу, што самай сур’ёзнай падставай ёсьць адсутнасьць будучыні ў маладых людзей у Беларусі, немагчымасьць паказаць сябе крэатыўна, творча. Таму малады чалавек не знаходзіць сябе, ня можа адчуваць пэрспэктыву, ня ведае, што зь ім будзе заўтра і шукае выйсьця ў іншай краіне. Але ня так лёгка там жыць, і калі б зьмяніліся ўмовы, то я ўпэўненая — 90% вярнуліся б дадому».

Карэспандэнт: «Людзі, якія навучаюцца па праграме Каліноўскага, ад пачатку арыентаваныя на вяртаньне, як Вы лічыце?»

«Большасьць — абсалютна. Канечне, у кожнага па‑свойму можа скласьціся лёс, кагосьці лёс зьвядзе з гэтай краінай‑суседкай, альбо зь іншай краінай. Але тое, што яны застануцца ўнутрана беларусамі, дзе б яны не былі, а большасьць на самой справе вернецца — у гэтым мы перакананыя. Мы ўвесь час падтрымліваем зь імі кантакт і бачым, што яны вяртаюцца і на акцыі пратэстаў, і каб падтрымаць на акцыях салідарнасьці каля судоў сваіх паплечнікаў. І ўвогуле мараць пра тое, што яны зробяць для Беларусі: працы пішуць, маючы на ўвазе будучую Беларусь. Таму мы ўпэўненыя ў гэтым».

Каментары4

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення18

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Фудкорт, майстар-класы, паравоз. У «Новай Баравой» стартаваў зімовы кірмаш ФОТА3

У СПА Беларусі паставілі расійскі «ўсевышынны выяўляльнік»4

У Беларусі знік з продажу крытычна важны лекавы сродак для людзей з біпалярным разладам8

«Гэта і ёсць твая радзіма». 13 правіл жыцця ў эміграцыі ад Юліі Чарняўскай29

«Гэта рызыкоўна для Беларусі». Зяленскі заявіў, што Расія размяшчае абсталяванне для навядзення шахедаў на дахах беларускіх шматпавярховікаў23

Расія КАБамі атакавала адну з галоўных дарог Харкава. Загінулі два чалавекі

Буданаў расказаў, колькі расіян мабілізавана ў 2025 годзе: «Яны перавыканаюць план»6

Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у 2026 годзе. З'явіўся графік

Ізраіль першым прызнаў Самаліленд незалежнай дзяржавай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення18

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць