Улада1212

Новыя самалёты — замена расійскай авіябазе?

Што стаіць за планамі набыцця самалётаў СУ-30СМ за $600 мільёнаў? 

І раней Беларусь прасіла Расію аб пастаўках самалётаў, але тыя знаходзілі прычыны сказаць «Не». 

Адзінае, што атрымала наша краіна раней, — гэта 8 вучэбна-баявых Як-130, якія па агнявой магутнасці ўсяго толькі непаўнавартасныя аналагі штурмавіка Су-25. 

У гэты самы час Масква дамагалася размяшчэння ў Беларусі авіябазы, для якой расійскае кіраўніцтва абрала месца пад Бабруйскам. 

Беларускі бок адназначна працівіўся размяшчэнню базы. 

Яе так і не з'явілася, і прыйшло паведамленне, што ў Беларусі будуць ўласныя знішчальнікі. 

Дык ці азначае гэта, што Лукашэнка здолеў настаяць на пазіцыі «Вы нам не базу — вы нам самалёты дайце»? 

Такі сцэнар дае выгады і Расіі — яна заробіць на продажы і перыферыйных выдатках (яны пойдуць у даўгі Беларусі). 

Так бы мовіць, Беларусь ахвяравала грашыма дзеля суверэнітэту. 

Мы спыталіся ў аглядальніка Аляксандра Алесіна, ці згодны ён з такой інтэрпрэтацыяй сітуацыі. 

«Пытанне з базай здымаецца адназначна. — сказаў нам Алесін. — Расія хацела ў пэўны момант скарыстацца слабасцю Лукашэнкі і навязаць яму базу. Але сёння Расіі з намі сварыцца не выгадна. І яны, відаць, усё ж пайшлі насустрач нашым патрабаваннем даць самалёты найлепшым пілотам замест размяшчэння базы. Але скажам так, што нейкі прафіт Расія мае — сам факт з'яўлення гэтых самалётаў наўрад ці ўзрадуе нашых суседзяў, пагоршыць адносіны, што Расіі і выгадна. Але і мы выйграем — Су-30СМ шматфункцыянальныя, яны могуць выкарыстоўвацца і як перахопнікі, і як бамбардзіроўшчыкі, і як знішчальнікі. Мы знялі з узбраення ўжо Су-24, Су-27, выведзем МіГ-29, тыя ж выдаткі на паліва мы скароцім. Таму можна сказаць так, недзе мы выйграем», — мяркуе Алесін. 

Каментары12

Цяпер чытаюць

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна21

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Усе навіны →
Усе навіны

Новазеландскія жанчыны-пажарныя выпусцілі свой першы эратычны каляндар20

У сталічных паліклініках можна бясплатна прышчапіцца ад грыпу і кавіду

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка36

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў17

«Ніколі не баяўся працы рукамі». Беларускі фехтавальнік эміграваў у 58 гадоў і цяпер ставіць вокны ў Кракаве8

Шакуючае відэа забойства ў расійскім тыле двух мірных жыхароў Украіны і іх сабакі прывяло да ўзаемных абвінавачванняў40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна21

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць