або Што мяняе ў афіцыйным правапісе Закон-2008. Піша Зьміцер Саўка.
Апошнія два гады — з моманту, калі ўлады абвесьцілі пра будучую зьмену афіцыйнага правапіснага стандарту (жнівень—верасень 2006 г.), — сярод нацыянальнай інтэлігенцыі чуваць заклікі «аб’яднацца з народам», адмовіўшыся ад клясычнага правапісу. Аднак перш як аб’яднацца, варта прааналізаваць ня толькі ДЗЕЛЯ ЧАГО, але й ВАКОЛ ЧАГО нас заклікаюць аб’яднацца. Якія ж пісьмёны мы можам прачытаць на сьцягу кансалідацыі?
БелТА паспрабавала пералічыць адрозьненьні паміж «старымі» й «новымі» правіламі (гл. інтэрвію А.Радзькова, 1.08.08), але адных не заўважыла, другія — вымысьліла (напр., у Законе няма словаў ёркшырскі, Ёжэф, а слова пэйджар у такім напісаньні замацаваў не Закон-2008, а акадэмічны РБС* у 1995 г.).
Каб спрасьціць публіцы працэс азнаямленьня з новымі правіламі, мы склалі параўнальную табліцу: напісаньні паводле цяперашніх правілаў (Звод-1959, СБМ, БРС, РБС, БелСЭ, БелЭн) супастаўляюцца з тэкстам новага закону «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Некаторыя прыклады паўтараюцца ў розных месцах табліцы, бо ў кожным канкрэтным выпадку аналізуюцца розныя часткі слова, розныя артаграмы.
Уважлівага чытача ў Законе-2008 чакае шмат неспадзяванак, адна зь іх — праявы «рэваншызму»: вяртаньне да шэрагу напісаньняў, характэрных для Зводу-1959, але адкінутых лексыкаграфіяй (СБМ, РБС, БРС) і практыкаю апошніх 50-ці гадоў.
Пазнаёміўшыся з табліцаю, ня цяжка заўважыць, што матэрыял зь першага слупка («Цяпер») таксама вельмі супярэчлівы: акадэмічныя слоўнікі спрачаюцца адзін з адным, са Зводам-1959 і ўсе разам з энцыкляпэдыямі. Гэтае бязладзьдзе лішні раз сьведчыць пра тое, што афіцыйны стандарт сапраўды патрабуе сур’ёзнага ўпарадкаваньня. Але НЕ ЦЯПЕР і НЕ ТАКОГА.
Так, пераадолець варыянтнасьць напісаньня ў дачыненьні шэрагу словаў удалося (праўда, тысячы іх так і засталіся ў розных графічных формах рассыпанымі па слоўніках). Аднак агульнага спрашчэньня правапісу — чым упарадкавальнікі й матывавалі свае дзеяньні — так і не адбылося: Закон-2008 спарадзіў новыя артаграфічныя кручкі ды пасткі.
* * *
Падрабязны аналіз Закону-2008 чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў часопісу «Arche».
Крыніцы: Звод-1959 — Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мн., 1995; СБМ — Слоўнік беларускай мовы / АН БССР; Ін-т мовазнаўства. Мн., 1987; РБС — Руска-беларускі слоўнік / НАНБ; Ін-т мовазнаўства. Выд. 9 (апошняе). Т. 1—3. Мн., 2005 (стэрэатып выд. 6, папраўленага, 1995); БРС — Беларуска-рускі слоўнік / НАНБ; Ін-т мовазнаўства. Выд. 3, папраўленае і дапоўненае (апошняе). Т. 1—3. Мн., 2003; БелСЭ — Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 1—12. Мн., 1969—75; БелЭн — Беларуская энцыклапедыя. Т. 1—18. Мн., 1996—2004.
| Ц Я П Е Р | Б У Д З Е З 1.09.2010 |
| Аканьне ў ненаціскных фіналях -эр, -ель пазычаньняў: э > а | |
| Пісалася бяз аканьня: альма-матэр, камп’ютэр, карцэр, лідэр, менеджэр (РБС) і менэджэр (БРС), прэсвітэр, шніцэль, шпатэль, унтэр, унтэр-афіцэр, унтэр-афіцэрскі | Уводзіцца аканьне: альма-матар, камп’ютар, карцар, лідар, менеджар, прэсвітар, шніцаль, шпаталь |
| Ня ўводзіцца аканьне: унтэр, унтэр-афіцэр, унтэр-афіцэрскі (замест чаканых унтар, унтар-афіцэр, унтар-афіцэрскі) | |
| Замацаваньне аканьня ў русізмах-скаротах савецкага часу: о > а | |
| абком, гарком, прафком | абкам, гаркам, прафкам |
| ваенком, лінкор, селькор | ваенкам, лінкар, селькар |
| Увядзеньне аканьня ў іншых пазычаньнях-скаротах: о > а | |
| інтэрпол (СБМ, БелЭн) | інтэрпал |
| Аканьне на канцы пазычаньняў | |
| Пісалася бяз аканьня: Ватэрлоо, Рыо-Грандэ, Рыо-дэ-Жанейра, Токіо, Тао, Віторыо | Уводзіцца аканьне — -о > -а: Ватэрлоа, Рыа-Грандэ, Рыа-дэ-Жанэйра, Токіа Ня ўводзіцца аканьне: Тао (замест чаканага Таа), Віторыё (замест чаканага Віторыа) |
| Яканьне ў лічэбніках: е > я | |
| Пісалася бязь яканьня: дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць, пяцьдзесят | Уводзіцца яканьне: дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць, пяцьдзясят |
| шэсцьдзесят | шэсцьдзесят (§ 61.14) і шэсцьдзясят (§ 18.4, § 61.1) |
| семдзесят | ? — у Законе-2008 гэтага слова няма |
| восемдзесят | восемдзясят |
| Яканьне ў пазычаньнях: е, ё > я | |
| Пісалася бязь яканьня: аўдыекас?та (БРС), аўдыевізу?льны (БРС), але аўдыёвізу?льны (СБМ, РБС) | Уводзіцца яканьне: аўдыякас?та (у 2-м складзе перад націскам) |
| плеяда | пляяда |
| Пабочны націск у 1-й частцы складаных словаў | |
| Націск не ўзьнікаў: цвердап?ліўны | Націск узьнікае: цвё?рдап?ліўн |
| Спалучэньне «[й] + галосны» | |
| Перадавалася рознымі спосабамі: гукі [йа] = йа, іа, йя; гукі [йо] = літары йо, іо; гукі [йу] = літары йу, іу: | Будзе перадавацца рознымі спосабамі: 1) у некаторых выпадках — ётаванымі галоснымі я, ё, ю: |
| іог (Звод-1959), але ёг (СБМ, РБС, БРС) | ёг |
| папайя | Папая |
| Айунскі (БелЭн) | Аюнскі |
| Іофе (БелЭн) | Ёфе |
| Нью-Йорк, нью-йоркскі | Нью-Ёрк (§16.3, §19.1), нью-ёркскі (§23.21), але Іаркшыр (§9.1), хоць усе пералічаныя словы паходзяць ад York |
| 2) у некаторых выпадках — спалучэньнем «і + галосны», напр., іа: | |
| Іакагама (Звод-1959, РБС), але Йакагама (СБМ) | Іакагама |
| Звод-1959: Іаркшыр, іаркшырскі СБМ: Йоркшыр, йоркшыр, йоркшырскі; РБС: Йоркшыр, йоркшырскі, але іаркшыр, іаркшырская свіння | Іаркшыр |
| Іашкар-Ала (Звод-1959), але Йашкар-Ала (СБМ, РБС) | Іашкар-Ала |
| 3) у некаторых выпадках — спалучэньнем «і + ётаваны галосны»: іа > ія; іо > іё: | |
| Іарданія (СБМ, РБС), Трансіарданія (СБМ, БелЭн) | Іярданія |
| Віторыо (паводле Зводу-1959) | Віторыё |
| Напісаньне е—э ў пазычаньнях | |
| Пісалася празь е або праз э: | Уводзіцца напісаньне праз э: |
| інтэрнет (БелЭн), але інтэрнэт (БРС) | інтэрнэт |
| квінтэсенцыя | квінтэсэнцыя |
| СБМ: панель; РБС: панэль; БРС: панель і панэль | панэль |
| рэзюме (СБМ), але рэзюмэ (РБС, БРС) | рэзюмэ |
| рэнаме (СБМ), але рэнамэ (РБС, БРС) | рэнамэ |
| сервіс (СБМ, БРС), але сэрвіс (РБС) | сэрвіс |
| тунель (СБМ, БРС), але тунэль (РБС) | тунэль |
| экземпляр (СБМ), але экзэмпляр (РБС, БРС) | экзэмпляр |
| Булонь-сюр-Мэр (Звод-1959), але Булонь-сюр-Мер (БелЭн) | Булонь-сэр-Мэр (§27.2) і Булонь-сюр-Мэр (§35.2) — дзьве розныя формы аднаго й таго ж прыназоўніка sur |
| Душанбе (СБМ), але Душанбэ (РБС) | Душанбэ |
| Морзе (СБМ, РБС), але Морзэ (БРС) | Морзэ |
| Рыо-дэ-Жанейра | Рыа-дэ-Жанэйра |
| Эйве (Звод-1959, БелЭн) | Эйвэ |
| грузінскія прозьвішчы на -дзе: Арджанікідзе, Леанідзе (Звод-1959) | -дзэ: Брыгвадзэ, Табідзэ |
| Уводзіцца напісаньне празь е: | |
| менеджэр (РБС), але менэджэр (БРС) | менеджар |
| менеджмент (РБС), але менэджмент (БРС) | менеджмент |
| Каба-Вердэ (БелЭн), але Каба-Вэрдэ (РБС) | Каба-Вердэ |
| Лопэ дэ Вэга (Звод-1959, БелСЭ, БелЭн) | Лопэ дэ Вега |
| Ц Я П Е Р | Б У Д З Е З 1.09.2010 |
| Напісаньне д (дз), т (ц) у пазычаньнях: | |
| Пісалася цьвёрда або мякка: | Уводзіцца цьвёрдае напісаньне: |
| Д’еп (Звод-1959, СБМ), але Дзьеп (БелЭн, мапа «Францыя») | Д’еп |
| Сан-Мартын (Звод-1959), але Сан-Марцін (БелСЭ, БелЭн) | Сан-Мартын |
| Уводзіцца мяккае напісаньне: | |
| арцішок (Звод-1959), але артышок (СБМ, РБС, БРС) | арцішок |
| Тэміртау (БелЭн) | Цеміртау |
| Мяккасьць нь перад -ск- (у прыметніках ад кітайскіх назваў) | |
| Мяккасьць адлюстроўвалася: чаньчуньскі, цяньшаньскі | Мяккасьць не адлюстроўваецца: чаньчунскі, цяньшанскі |
| Прыстаўны і ўстаўны в у пазычаньнях: о > во, у > ву | |
| вохра і охра, есаул | вохра, есавул |
| Ненаціскны пачатковы у- > ў- пасьля галосных | |
| У пазычаньнях у не «скарачаўся»: для уніята, ва універсітэце, для ўзбекаў, на ўральскіх дарогах | Уводзіцца «скарачэньне» у ў пазычаньнях: для ўніята, ва ўніверсітэце, для ўзбекаў, на ўральскіх дарогах |
| Ненаціскны у ў дыфтонгах пазычаньняў | |
| Было «нескарочанае» напісаньне — у не пераходзіў у ў: | Уводзіцца «скарочанае» напісаньне — у > ў: |
| раунд | раўнд |
| сауна | саўна |
| фауна, але Фаўн, Фаўна (БелЭн) | фаўна |
| Было «скарочанае» напісаньне — у > ў: | Уводзіцца «нескарочанае» напісаньне — у не пераходзіць у ў: |
| БелСЭ: Дахаў БелЭн: Дахаў, Гюстраў, Ліндаў, Пасаў (мапа «Германія»), але Дахаў і Дахау (аднаймен. арт.); Цвікаў (мапа «Германія» і аднаймен. арт.) | Дахау (але Пі Маў Нін замест чаканага паводле Пі Мау Нін) |
| РБС: расейск. траур = бел. жалоба | траур |
| Напісаньне і — ы пасьля некаторых прыставак | |
| Пісалася насуперак вымаўленьню — гук [ы] перадаваўся як і: | Уводзіцца напісаньне адпаведна вымаўленьню — гук [ы] перадаецца як ы: |
| дэзінтэгратар, дэзінфармацыя, дэзінфіцыраваць, субінспектар | дэзынтэгратар, дэзынфармацыя, дэзынфіцыраваць, субынспектар Ня ўводзіцца напісаньне адпаведна вымаўленьню — гук [ы] перадаецца як і: |
| Звод-1959: звышімперыялізм, контрігра, міжінстытуцкі, панісламізм; яшчэ — у СБМ: міжімперыялістычны, Трансіарданія | звышімклівы, звышінфляцыя, контрідэя, контрігра, міжірыгацыйны, міжінстытуцкі, панісламізм, суперінтэлект, трансіндыйскі |
| Замацаваньне трансьлітарацыі замест транскрыпцыі | |
| БелСЭ: броўнаўскі (рух) Браўн (Brown); БелЭн: броўнаўскі і браўнаўскі (рух) | броўнаўскі (рух) |
| Перадаваньне нямецкіх гукаў ? як а, h як ch (г > х) | |
| Шонгаўзен (Sch?nhausen; БелСЭ, БелЭн, арт. «Бісмарк») | Шанхаўзен |
| Ужываньне вялікай літары | |
| Пісалася з малой літары: | Уводзіцца напісаньне зь вялікай літары: |
| галоўнакамандуючы, генеральны пракурор, прэзідэнт, прэм’ер-міністр, старшыня | Галоўнакамандуючы, Генеральны пракурор, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, але візіт прэзідэнта, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Старшыня Савета Рэспублікі |
| мітрапаліт, папа, патрыярх, патрыяршы экзарх | Мітрапаліт, Папа Рымскі, Патрыярх Маскоўскі, Патрыяршы Экзарх |
| месія, святы; біблія, каран, талмуд | Месія, Святы; Біблія, Каран, Талмуд |
| Вялікае княства Літоўскае | Вялікае Княства Літоўскае |
| Пісалася зь вялікай літары: | Уводзіцца напісаньне з малой літары: |
| Пастанова Савета Міністраў | пастанова Савета Міністраў (але Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) |
| Фанэтычнае напісаньне зьбегу зычных стн як сн | |
| Пісалася літара т: | Уводзіцца напісаньне без т: |
| Звод-1959: кампостны, фарпостны Праўда, СБМ, РБС, БРС: кампоставы, фарпоставы | кампосны, фарпосны |
| Лібэралізацыя правілаў пераносу | |
| Дазвалялася пераносіць толькі: птуш-ка, рас-крыць, двац-цаць, сол-лю | Дазваляецца пераносіць па-рознаму: пту-шка, птуш-ка; ра-скрыць, рас-крыць, раск-рыць; двац-цаць, два-ццаць; сол-лю, со-ллю |
| Іншыя зьмены | |
| ваенна-палявы | ваеннапалявы |
| кастарэзны | касцярэзны |
| усёмагутны (усё можа) | усемагутны (параўн. расейск. всемогущий) |
| сэканоміць (Звод-1959), але зэканоміць (СБМ, РБС, БРС) | сэканоміць |
| Араў-парк (БелЭн, арт. «Анікейчык», «Купала») | Аўраў-парк |
| Мекка (Звод-1959, СБМ), але Мека (РБС) | Мекка |
| Чэлюскін (СБМ, РБС) | Чалюскін |
Каментары