Навука і тэхналогіі11

У метро Пекіна пачаліся выпрабаванні цягніка, які лётае з дапамогай магнітнай падушкі

На гэтым тыдні ў Пекіне пачаліся выпрабаванні хуткаснага цягніка на паветранай падушцы, прызначанага для мясцовага метрапалітэна.

На дадзеным этапе цягнік будзе курсіраваць па лініі метро S1, а даўжыня адрэзка чыгуначнага палатна, пабудаванага па тэхналогіі магнітнай левітацыі, будзе складаць усяго 10 кіламетраў.

Зараз заяўленая максімальная хуткасць руху цягніка складае 100 кіламетраў за гадзіну, а адзін вагон можа змясціць да 150 чалавек. Асноўнымі перавагамі цягніка з'яўляюцца практычна поўная бясшумнасць пры руху і адсутнасць шкоды для навакольнага асяроддзя.

Сам цягнік быў распрацаваны кітайскай кампаніяй CRRC Dalian пры ўдзеле экспертаў Паўднёва-заходняга транспартнага ўніверсітэта. У найбліжэйшыя планы экспертаў уваходзіць пабудова новых чыгуначных ліній для руху цягнікоў на магнітнай падушцы, а таксама распрацоўка цягнікоў такога тыпу, якія маглі б развіваць хуткасць да 600 кіламетраў за гадзіну. Паводле наяўнай інфармацыі, новыя цягнікі павінны будуць з'явіцца не пазней за 2020 год, а новыя лініі метро звяжуць прыгарады Пекіна з яго цэнтрам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома33

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

Расійскі «АўтаВАЗ» прыпыніць вытворчасць пасля падзення продажаў сваіх машын Lada5

У Іране ўпаў амерыканскі самалёт. Пілота шукаюць як іранцы, так і амерыканцы3

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома33

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць