Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт далучыўся да Вялікай хартыі еўрапейскіх універсітэтаў, паведамляецца на сайце ВНУ.
Далучэнне БДУ да хартыі спрыяе рэалізацыі прынцыпаў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, аптымізуе працэс інтэграцыі ўніверсітэта ў міжнародную адукацыйную сістэму, адзначылі ў Белдзяржуніверсітэце.
Цырымонія падпісання адбылася ў час міжнароднай канферэнцыі «Універсітэцкія каштоўнасці для сённяшняга дня: цэнтральна-еўрапейскія перспектывы і праблемы» ў Печскім універсітэце ў Венгрыі. Усяго хартыю на форуме падпісалі 11 ВНУ, у тым ліку Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны.
Вялікая хартыя еўрапейскіх універсітэтаў прынятая ў Балонні (Італія) у 1988 годзе ў азнаменаванне 900-годдзя Балонскага ўніверсітэта. Мэта дакумента — уніфікацыя адукацыйных сістэм, палітыкі развіцця еўрапейскай універсітэцкай супольнасці.
-
Вальфовіч пракаментаваў заявы СВР і папрасіў Еўропу не дыктаваць Беларусі, як жыць
-
Дзясяткі гадоў экспедыцый у адным ютуб-канале. У Беларусі прэзентавалі відэархіў Міколы Козенкі з народнымі танцамі і абрадамі
-
Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком
Каментары