Меркаванні2525

Уладзімір Мацкевіч: Святлана Ціханоўская — гераіня!

Філосаф, метадолаг і былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч у фэйсбуку адназначна акрэсліў сваё пазітыўнае стаўленне да Святланы Ціханоўскай, і патлумачыў, як да гэтага прыйшоў.

Уладзімір Мацкевіч, 18 студзеня 2026 года. Фота: «Белсат»

Божа, мяне дастаюць пытаннямі пра Святлану Ціханоўскую, пра маё стаўленне да яе, ну і некаторыя пытаюцца пра адносіны з ёй. І не толькі пытаннямі. Гучаць і абразы, кпіны, абвінавачванні і іншыя прэтэнзіі. […]

Але вось адно з апошніх пытанняў падалося мне прыдатным для катэгарычнага і вычарпальнага адказу.

Мяне спыталі: «Ці гераіня Святлана Ціханоўская?»

Адказваю, ясна і катэгарычна — ТАК! Святлана Ціханоўская — гераіня!

[…] Цяпер некалькі тлумачэнняў. Я не лічыў Святлану гераіняй у 2020 годзе. Так, паважаў яе рашэнне і ўчынак замяніць Сяргея, стаць на месца, якое вызвалілася. Гэты ўчынак патрабаваў вялікай мужнасці, але я яшчэ не бачыў у гэтым подзвігу. […]

Потым — ВМС. Гэта не вайскова-марскія сілы, гэта трыа гераічных жанчын: Вераніка — Марыя — Святлана.

Назіраючы за гэтым цудоўным трыа, я недаацэньваў Святлану. Напэўна, памыляўся, бачачы Святлану ў цяні бліскучых Веранікі і Марыі.

Потым яшчэ раз успыхнула зорка Марыі, калі яна парвала свой пашпарт. І тады мне было не да таго, каб надаваць вельмі вялікае значэнне гэтым учынкам. Заўсёды ведаў, што Беларусь — нацыя і краіна герояў («Нацыя герояў» называлася маё інтэрв'ю ў часопісе «Большой» задоўга да ўсіх гэтых падзей). Таму зусім не дзівіўся годным учынкам тысяч беларусаў у 2020 годзе.

Напэўна, гэта варта паўтарыць яшчэ не раз: Мы — нацыя герояў. Не кожны беларус герой, але ўся нашая гісторыя поўная герояў. Але мы не цэнім гэтага, не шануем сваіх герояў. Лёгка згаджаемся, калі іншыя народы пачынаюць шанаваць беларусаў як сваіх герояў.

Мы не цынічныя, проста злёгку тармозім, стрыманыя ў выяўленні пачуццяў і эмоцый. А я тыповы беларус, таксама грашу гэтым.

І толькі тады я пераканаўся ў тым, што Святлана — сапраўдная гераіня, калі яна стала палітыкам. Бліскучым палітыкам. Асабліва захапляе, што яна стала ім з нуля, не маючы за плячыма ні падрыхтоўкі, ні вопыту.

Заставаліся яшчэ некаторыя сумневы, і ў снежні 2020 года я спецыяльна паехаў у Вільню, каб пазнаёміцца з ёй па-сапраўднаму. Пераканаўся. І з таго часу ў мяне не было нагодаў засумнявацца ў сваёй выснове.

Пакуль сядзеў у турме, мог прапусціць нешта. Выйшаў, азірнуўся, сабраў інфармацыю, яшчэ раз сустрэўся са Святланай, і яшчэ больш умацаваўся ў сваёй ацэнцы. […]

Пра стаўленне да Святланы Ціханоўскай я адказаў ясна і вычарпальна. Яшчэ пра адносіны з ёй. Выключна палітычныя адносіны. Я не ўваходжу ў яе партыю, групу, клан, офіс, ці што там яшчэ можа быць. Не з’яўляюся ні апанентам, ні канкурэнтам. Гэтыя адносіны пакуль далёкія ад жаданых. Буду старацца да большай прадуктыўнасці. Сёння ў інтэрв'ю Лукашуку Святлана дала зразумець, што і яна не супраць.

Каментары25

  • .
    11.02.2026
    быть 5 лет в изоляции, без полной, детальной и подробной информации - невозможно делать аналитические выводы. картина мира искажена - отсюда и ошибки в текстах
  • 11.02.2026
    Бубубу, ты звыш ? ) супраць тябе ? Ды нікога .
  • Празаік
    11.02.2026
    Палітык - гэта той, хто прадстаўляе нечыя інтарэсы і адказвае галавой і працоўным месцам перад сваім працадаўцам - народам.
    Каго прадсталяе Ціханоўская і перад кім яна адказвае?
    Гэта дастаткова таленавітая актрыса, якая вымушана была граць адведзеную ёй чужынцамі ролю для таго, каго зарабіць на жыццё сабе і дзецям. Муж у турме, майно адабралі, вопыта і прафесіі ніякай - безнадзёга поўная. Сказалі рабі - робіць. Прыбяруць падпоркі - падзе як асінавае лісце.

Цяпер чытаюць

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?9

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?

Усе навіны →
Усе навіны

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор-рэдактар тыктокаў8

МАК трапіў пад агонь крытыкі за продаж футболак з сімволікай Алімпійскіх гульняў, праведзеных Гітлерам2

Грошы грабуць акцыянеры, а не нанятыя работнікі: такая цяпер эканоміка, і будзе яшчэ горш (ці лепш?)12

У Мінску зноў сталі тралейбусы праз абрыванне кантактных сетак1

На Мюнхенскай канферэнцыі разам з Ціханоўскай засвяціўся Віктар Пракапеня ФОТАФАКТ8

Мерц гатовы да перамоў з Расіяй, але толькі калі «ў гэтым будзе сэнс»1

Новых карыстальнікаў Signal у Беларусі не будзе? Праблемы з рэгістрацыяй ужо не толькі з А111

Meta запатэнтавала ШІ, які можа весці акаўнт карыстальніка пасля смерці3

У дзіўным мінскім ГЦ закрываецца гіпермаркет «Гіпа»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?9

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць