На Сонцы адбываецца незвычайна доўгая серыя ўспышак, чакаецца моцная магнітная бура
На Сонцы адбываецца незвычайна доўгая серыя ўспышак, якая пачалася яшчэ 4 верасня. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на кіраўніка расійскага Цэнтра касмічнага надвор'я Інстытута зямнога магнетызму, іёнасферы і распаўсюджвання радыёхваляў Расійскай акадэміі навук.
Па словах эксперта, з 4 верасня на Сонцы адбылося ўжо 11 успышак. Спачатку адбыліся пяць невялікіх успышак класа «М» магутнасцю 4—5 балаў, затым 6 верасня — успышка класа «X» магутнасцю ў 2,2 бала, у той жа дзень здарылася экстрэмальна моцная ўспышка X9.3, на працягу ночы і дня чацвярга зафіксаваныя чатыры ўспышкі класа «М» магутнасцю ў 2, 5, 1, 2, 2 і 7,4 бала.
«Серыя ўспышак аказалася незвычайна доўгай», — адзначыў Сяргей Гайдаш.
Успышкі і выкід сонечнага рэчыва выклікалі на Зямлі магнітную буру. «Удзень 7 верасня магнітная бура дасягнула сярэдніх значэнняў. Мы ўжо маем буру магутнасцю ў 5 балаў, гэта вышэй за сярэдні ўзровень, максімальных значэнняў яна можа дасягнуць у суботу», — сказаў эксперт.
-
Кампанія OpenAI прыняла рашэнне канчаткова адключыць сваю папулярную мадэль штучнага інтэлекту ChatGPT-4o
-
Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць
-
«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе
Каментары