Грамадства

«Ніва» падтрымала «Нашу Ніву»

Праграмная Рада Тыднёвіка ды беларускія арганізацыі Польшчы зьвярнуліся да прэзыдэнта і прэм'ер-міністра Літвы з просьбай хадайнічаць перад ЮНЭСКА наконт унясеньня «Нашай Нівы» ў сьпіс культурнай спадчыны.

Прэзыдэнту Літоўскай Рэспублікі Валдасу Адамкусу

Прэм’ер-міністру Літоўскай Рэспублікі Альгірдасу Бразаўскасу

Паважаны сп. Прэзыдэнт, паважаны сп. Прэм’ер-міністар!

Праграмная Рада Тыднёвіка «Ніва» і другія арганізацыі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы зьвяртаюцца да вас з просьбаю падтрымаць беларускую газэту «Наша Ніва» і хадайнічаць перад ЮНЭСКА наконт унясеньня газэты «Наша Ніва» ў «Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва». «Наша Ніва» – найстарэйшая беларуская газэта, якая ўжо стала часткай беларускай культуры. Яна паўплывала на фармаваньне беларускай літаратурнай мовы, клясычнай беларускай літаратуры, ідэі беларускай дзяржаўнасьці.

У першай беларускай газэце «Наша Ніва» шмат месца адводзілася і беларускаму жыцьцю таксама на Беласточчыне. Зь ёй зьвязаныя былі асобы з нашага рэгіёну, якія ўнесьлі свае заслугі для ўсёй беларускай культуры і гісторыі. Узьнікшая ў 1956 годзе ў Беластоку газэта «Ніва» сваім назовам і ідэямі навязвала да традыцыі «Нашай Нівы». У сёньняшні момант беларускае асяродзьдзе Беласточчыны поўнасьцю салідарызуецца з калектывам «Нашай Нівы» і яго памкненьнямі да захаванньня незалежнасьці выданьня.

Старшыня Беларускага Культурнага Таварыства «Хатка» Лена Глагоўская

Старшыня Праграмнай рады тыднёвіка «Ніва» Яўген Вапа

Старшыня Беларускага Гістарычнага Таварыства Алег Латышонак

Старшыня Асацыяцыі Беларускіх Журналістаў Юрка Хмялеўскі

Загадчык Кафедры Беларускай Культуры праф. Яўген Мірановіч

Старшыня Беларускага Самаўрадавага Форум Міхась Андрасюк

Старшыня Беларускага Дэмакратычнага Аб’яднаньня Яўген Янчук

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу12

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША затрымалі ўжо шосты замежны танкер, звязаны з Венесуэлай1

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка6

На Балі забаранілі пазашлюбны сэкс. За парушэнне — турэмныя тэрміны5

«Лепш было б яго ўсыпіць». Заолаг расказаў, якая небяспека для Беларусі можа быць ад янота, якога знайшлі мытнікі ў кантэйнеры з ЗША21

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы6

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы5

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу12

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць