Ежа33

Пакуль сезон. Гэты шыкоўны пірог са слівамі варта спячы як найхутчэй

Гэты пірог аўтарства вядомай стваральніцы кулінарных кніг Доры Грынспэн я прапаную спячы як найхутчэй: цалкам імаверна, што вам захочацца паўтарыць яго не раз і не два, пакуль на слівы яшчэ сезон.

Спалучэнне водараў, тэкстур і смакаў у ім проста неймавернае, асабліва калі ўзяць цэлы кардамон і самастойна змалоць духмяныя зярняткі ў ступцы.

Калі любіце больш ягад у выпечцы, вазьміце вялікую плоскую форму і кладзіце слівы шчыльненька. Калі вам важнейшае цеста (а тут яно сапраўды вельмі смачнае незалежна ад сліў), можна ўзяць форму паменш, але вышэйшую. У любым выпадку, упэўненая, вынік вас парадуе. 

Вам спатрэбіцца:

  • 1 1/2 шклянкі мукі
  • 2 ч.л. разрыхляльніку
  • 1/4 ч.л. солі
  • 1/4 ч.л. молатага кардамону
  • 70 г масла пакаёвай тэмпературы
  • 3/4 шклянкі цукру
  • 2 вялікія яйкі
  • 1/3 шклянкі алею без паху (у мяне сланечнікавы рафінаваны)
  • нацёртая цэдра 1 апельсіна
  • 10 сліў (ці больш, залежыць ад іх памеру і формы, у якой будзеце пячы)

Як рабіць:

1. Парэзаць слівы напалам, выняць косткі.

2. Масла крыху ўзбіць, дадаць цукар, узбіваць разам каля дзвюх хвілін. Дадаць па адным яйкі, узбіваючы пасля кожнага яшчэ па хвіліне.

3. Дадаць алей і цэдру апельсіна, добра перамяшаць міксерам. 

4. У асобнай місцы змяшаць муку, соль, разрыхляльнік і кардамон.

5. Высыпаць муку з дадаткамі ў масляную сумесь, хутка перамяшаць.

6. Выкласці цеста ў змазаную маслам і прысыпаную мукой форму, разраўняць. Выкласці слівы разрэзам уверх.

7. Пячы каля 40 хвілін на 180ᵒС.

Чытайце таксама:

Калі ўсё прыелася, то грушава-міндальныя кексы вас прыемна здзівяць

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Звольнілі дырэктара заказніка «Выганашчанскае». Яму адгукнулася сітуацыя з забойствам ваўка палкай4

У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі касцёла1

Арына Сабаленка запусціла свае фірмовыя пончыкі6

Уладальнік Marko паказаў, якія іх туфлі носіць Лукашэнка4

Жаночая кваліфікацыя ў фрыстайле сёння не адбудзецца

У Ленінградскай вобласці адбыўся выбух у вайсковай камендатуры2

Вера Палякова-Макей расказала пра куміра дзяцінства3

Ганібал перайшоў праз Альпы на баявых сланах, пацвердзілі археолагі8

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць