Каханне і сэкс88

Жонка прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна паведаміла, што іх грамадзянскі шлюб завершаны

Яна папрасіла «праяўляць стрыманасць і карэктнасць пры абмеркаванні дадзенай тэмы».

Ганна Акапян, якая на працягу 30 гадоў была спадарожніцай прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна, зрабіла неадназначную заяву.

«Дарагія суайчыннікі, хачу паведаміць вам, што «пытанне майго грамадзянскага шлюбу» з прэм'ер-міністрам Ніколам Пашынянам завершанае. Прашу ўсіх праявіць стрыманасць і карэктнасць у адносінах да гэтай тэмы. Дзякую», — напісала яна ў фэйсбуку.

Сам Нікол Пашынян пакуль ніяк не пракаментаваў словы жонкі.

Акапян не ўдакладніла, ці азначае гэта канчатковы разрыў адносін, ці пара проста вырашыла афіцыйна зарэгістраваць шлюб пасля 30 гадоў сумеснага жыцця.

Пара пазнаёмілася яшчэ падчас вучобы ва ўніверсітэце і выхоўвае чацвярых дзяцей, аднак афіцыйна іх саюз ніколі не быў зарэгістраваны.

Каментары8

  • У мужчина должен от злости закипел чайник
    17.02.2026
    Ведь мкжчина должен уже с первого свидания, а жаниться - не позже, чем через год, чтобы не успел на маму квартиру переписать.
  • Ёсік
    17.02.2026
    Як усё перавярнулі. Грамадзянскі шлюб - шлюб, які аформлены ў ЗАГСе, таму што гэта Запіс Актаў Грамадзянскага Стану. А сумеснае жыцьцё без штампа ў пашпарце называецца сужыцельствам, ні якага дачыненьня да грамадзянскага шлюбу не мае. Калісьці камунякі перавярнулі сэнс справы, сваіх палюбоўніц пачалі называць грамадзянскімі жонкамі, і ўсе спадабалася. У лукашэнкі грамадзянская жонка Галіна Радыёнаўна, а мамаколі звычайная палюбоўніца, сужыцелька [Рэд. Выдалена].

    [Зрэдагавана]
  • Не
    17.02.2026
    Ёсік, Афіцыйны шлюб гэта зарэгістраваны ў ЗАГСе, грамадзянскі гэта не зарэгістраваны ў ЗАГСе і камунякі тут не пры чым. Так разумеюць 99%. Можа 1% царкоўнікаў і псеўдамаралістаў разумеюць як вы. "Сужыцельства" гэта як раз камуняцкі тэрмін.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі Андрэя Кіма15

У цэнтры Мінска з’явіцца цэлы музейны квартал

Гэтая амерыканская актрыса здымалася ў папулярных падлеткавых камедыях 2000-х. Але цяпер яе не пазнаць9

Расія захавае мытны кантроль на мяжы з Беларуссю. І гэта не часовая мера8

У Магілёўскім заасадзе прачнуўся мядзведзь Федзя. Значыць, вясна ўжо блізка1

У мінскай Малінаўцы на месцы даўгабуда пабудуюць новы гандлёвы цэнтр і паркінг1

Украінскія хакеры высветлілі, як аператары расійскіх дронаў выкарыстоўваюць Беларусь12

Замежныя дыпламаты, якія працуюць у Мінску, на Дзень роднай мовы падзяліліся неперакладальнымі словамі са сваіх моў3

Сям'я з шасці чалавек атруцілася грыбным супам у Ваўкавыскім раёне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць