Спорт1010

З БАТЭ знялі 3 балы, барацьба за чэмпіёнства абвастраецца ўсё мацней

У Доме футбола адбылося пасяджэнне дысцыплінарнага камітэта і камітэта па этыцы АБФФ, якія разглядалі пытанне правамоцнасці заяўкі галкіпера БАТЭ Сяргея Верамко на матч 23 тура супраць «Слуцка».

Як перадае Tribuna.com, адзін з членаў ДК АБФФ Юрый Талкачоў, выходзячы з кабінета для пасяджэнняў, заявіў аб тым, што БАТЭ залічанае тэхнічнае паражэнне 0:3 у матчы са «Слуцкам» за неправамерную заяўку Сяргея Верамко.

У той жа час іншыя афіцыйныя асобы АБФФ папрасілі Талкачова нічога не казаць па гэтым пытанні.

Афіцыйна рашэнне ДК АБФФ па дадзенай сітуацыі не агучанае. Усе афіцыйныя АБФФ асобы адмаўляюцца ад каментароў і не называюць тэрмінаў, калі такое рашэнне будзе апублікаванае.

Нагадаем, 6 жніўня ў канцы гульні «Мінск» — БАТЭ галкіпер барысаўчан ужыў фізічную сілу да Віталя Севасцьяніка. Верамко быў дыскваліфікаваны на пяць матчаў і аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1150 рублёў).

5 матчаў «скончыліся» перад паядынкам 23-га тура БАТЭ — «Слуцк» (23 верасня), і Верамко быў унесены ў яго пратакол. Аднак, згодна з рэгламентам, «Калі часовая дыскваліфікацыя суправаджаецца адначасовым накладаннем штрафу, то тэрмін яе дзеяння аўтаматычна прадаўжаецца да тых часоў, пакуль не будзе выплачаны штраф» (Артыкул 20, пункт 3 Дысцыплінарнага кодэкса АБФФ).

Як паведамляла фінансавы дырэктар АБФФ Алена Петухова, грошы на разліковы рахунак прыйшлі 27 верасня. Пры гэтым галоўны юрыст АБФФ Сяргей Ільіч паведаміў, што Верамко падаў квітанцыю аб аплаце штрафу, датаваную 22 верасня.

Адзначым, што ў БАТЭ ёсць 10 дзён на падачу апеляцыі. Калі рашэнне ДК застанецца ў сіле, то верхняя частка табліцы чэмпіянату Беларусі пасля 24-х тураў будзе выглядаць наступным чынам: «Шахцёр» — 56 балаў, «Дынама» Мінск — 52, БАТЭ — 51, «Тарпеда-БелАЗ» — 41.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне28

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?37

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну25

ЗША адправілі касмічны карабель з астранаўтамі на Месяц11

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

У Кітаі за супрацоўнікамі цяпер сочаць нават крэслы2

У кітайскім Ухані больш за сотню беспілотных таксі адначасова рэзка спыніліся падчас руху5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне28

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць