Навука і тэхналогіі1212

У Нідэрландах з'явілася веладарожка з выкарыстанай туалетнай паперы ФОТА

Дзве галандскія кампаніі — CirTec і KNN Cellulose — распрацавалі тэхналогію перапрацоўкі туалетнай паперы ў дарожна-будаўнічы матэрыял. Праверыць атрыманы матэрыял вырашылі ў правінцыі Фрыслэнд, праклаўшы з яго веладарожку даўжынёй 1 км, якая злучае сталіцу правінцыі Леўвардэн і гарадок Стынс.

Асноўным кампанентам паперы з'яўляецца цэлюлоза. Для атрымання дарожна-будаўнічага матэрыялу туалетную паперу спачатку праганяюць праз цыкл перапрацоўкі, дзе яе фільтруюць, чысцяць і стэрылізуюць пры вельмі высокіх тэмпературах. У выніку на выхадзе атрымліваецца пухнаты матэрыял або матэрыял у гранулах, які можна выкарыстоўваць для вытворчасці асфальту.

Большасць вытворцаў туалетнай паперы ў Нідэрландах вырабляюць толькі высакаякасны прадукт, які мае высокае ўтрыманне цэлюлозы, што, у сваю чаргу, дазваляе ствараць і больш якасны будаўнічы матэрыял пасля яе перапрацоўкі. У звычайным жа выпадку выкарыстаную паперу, як і іншыя адкіды, проста спальваюць на спецыяльных заводах па перапрацоўцы.

Выкарыстанне такой перапрацаванай паперы — гэта эфектыўная эканамічная мадэль, заяўляюць у кампаніі CirTec.

«У межах перапрацоўкі вы пазбаўляецеся ад усяго лішняга і на выхадзе атрымліваеце прадукт высокай каштоўнасці, які можна прадаць», — кажа кіраўнік CirTec Карлайн Лахай.

Некаторую частку гэтай цэлюлозы кампанія экспартуе ў Вялікабрытанію, дзе яна выкарыстоўваецца ў якасці аднаго з матэрыялаў для вытворчасці біякампазітаў. Астатняя ж цэлюлоза выкарыстоўваецца для вытворчасці іншых прадуктаў ці далейшай перапрацоўкі.

«Для людзей нават дзіўна думаць, што на дарозе ёсць туалетная папера, — кажа Мішэль Шрыр, губернатар правінцыі Фрыслэнд. — Але калі яны едуць па гэтай дарозе, то ўсё, што яны могуць бачыць, — гэта звычайны асфальт».

Пакуль яшчэ занадта рана казаць пра тое, ці стануць прадукты з перапрацаванае туалетнай паперы прымяняцца паўсюдна, але, прынамсі, у Нідэрландах у іх відавочна добрая будучыня.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды5

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Аэрапорт Вільні быў часова закрыты праз дрон1

Беларускі бізнэсмен аднаўляе гістарычны палац Любамірскіх у Беластоку. Там будзе гатэль і рэстаран1

Беларуская рэперка Мэйбі Бэйбі наведала Дзярждуму і адправіла гуманітарную дапамогу расійскім войскам25

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў22

«Устаньце, сэр Дэвід» — Бэкхэм атрымаў рыцарскае званне. На ўрачыстасці ён быў у гарнітуры, які сшыла жонка1

Тыкток кідае выклік «Амазону» і становіцца новым лідарам у інтэрнэт-гандлі6

Новазеландскія жанчыны-пажарныя выпусцілі свой першы эратычны каляндар20

У сталічных паліклініках можна бясплатна прышчапіцца ад грыпу і кавіду

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды5

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць