Свет1313

Вайскоўцы ўзялі ўладу ў Зімбабвэ

Ад імя вайскоўцаў па тэлебачанні выступіў генерал-маёр Сібусіса Моя, кіраўнік упраўлення тылу.

Прадстаўнікі войска абвясцілі пра кантроль над уладай у Зімбабвэ. Адпаведная заява была выпушчана па нацыянальным тэлебачанні 15 лістапада. У выступе адзначаецца, што войска не спрабуе зрынуць прэзідэнта краіны Роберта Мугабэ, але хоча «разабрацца з злачынцамі ў ягоным атачэнні». Сам прэзідэнт, як сцвярджаецца, знаходзіцца «ў поўнай бяспецы».

«Мы жадаем запэўніць нацыю ў тым, што ягамосць прэзідэнт і яго сям'я жывыя і здаровыя і іх бяспека гарантаваная», — заявіў у эфіры тэлеканала чалавек у камуфляжы. У гэтым чалавеку апазналі генерал-маёра Моя, які ўзначальвае тылавое ўпраўленне зімбабвійскага генштаба.

52-гадовая Грэйс Мугабэ спадзявалася атрымаць уладу над Зімбабвэ пасля свайго 93-гадовага мужа.

Пры гэтым паведамляецца аб затрыманні міністра фінансаў Ігнаціуса Чомбэ — кіраўніка адной з фракцый кіроўнай партыі Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт.

Заява пра захоп улады была зроблена пасля таго, як у сталіцы краіны Харарэ з'явілася вайсковая тэхніка і пачаліся перастрэлкі. Стрэлы былі чуваць у тым ліку каля рэзідэнцыі Мугабэ.

Падставай для канфлікту паміж вайскоўцамі і кіраўніцтвам краіны стала адстаўка 71-гадовага віцэ-прэзідэнта краіны Эмерсана Мнангагвы. 13 лістапада камандуючы арміяй генерал Канстанцін Чывенга абвясціў, што не дапусціць чыстак у дачыненні да сваіх аднадумцаў у кіроўнай партыі.

Чывенга выступіў супраць таго, каб замест Мнангагвы пераемнікам прэзідэнта Мугабэ стала яго жонка Грэйс Мугабэ.

Мугабэ і яго прадстаўнікі пакуль не рабілі ніякіх заяваў.

93-гадовы Мугабэ жалезнай рукой кіраваў краінай ад 1980 года, калі краіна атрымала незалежнасць. Ён паслядоўна душыў варожыя да сябе рэгіёны і апазіцыю, хоць у крызісны перыяд быў вымушаны стварыць кааліцыйны ўрад з удзелам лідараў апазіцыі.

52-я Грэйс Мугабэ была жонкай пілота зімбабвійскай авіяцыі і працавала ў Адміністрацыі прэзідэнта сакратаркай, калі стала каханкай прэзідэнта. Яна спрабавала згуртаваць вакол сябе моладзь з уладных колаў. У той жа час на чале войска стаіць старэйшае пакаленне — ветэраны вайны за незалежнасць.

Аснову экспарту Зімбабвэ складаюць тытунь, ферасплавы і нікель. 

Зімбабвійская армія налічвае 30 тысяч байцоў, яшчэ 25 тысяч уваходзяць у ваенізаванае апалчэнне.

На момант прыходу да ўлады Мугабэ Зімбабвэ была адной з першых у Афрыцы па памеры ВУП на душу насельніцтва. На сёння яна апусцілася ў ніз спісу.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі12

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны34

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі12

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць