Свет

У сутыкненні школьнага аўтобуса з цягніком на поўдні Францыі загінула чацвёра дзяцей

У дэпартаменце Усходнія Пірэнеі на поўдні Францыі хуткасная электрычка пратараніла школьны аўтобус, паведамляе Рэйтэр.

Аварыя адбылася на чыгуначным пераездзе ў раёне горада Міла каля 530 км на поўдзень ад Парыжа. Паводле відавочцаў, аўтобус апынуўся на пераездзе ў момант, калі шлагбаўмы ўжо былі апушчаныя. Цягнік рухаўся з хуткасцю 80 км/г, ад удару аўтобус разарвала на дзве часткі.

Усяго ў салоне знаходзіліся 25 дзяцей ва ўзросце ад 13 да 17 гадоў. Паведамляецца аб гібелі чацвярых дзяцей. Яшчэ 19 школьнікаў былі параненыя, сямёра з іх атрымалі цяжкія траўмы. Усе пацярпелыя шпіталізаваныя. Цяжкіх параненых вывозілі чатырма верталётамі.

На месцы здарэння працуюць лекары хуткай дапамогі і ратавальнікі. Прэфектура дэпартамента стварыла аператыўны цэнтр для каардынацыі дзеянняў экстраных службаў. Дакладныя абставіны і прычыны інцыдэнту высвятляюцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА124

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?1

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

Пуціла і Бяспалаў зняліся ў новым кліпе «Дай дарогу!»13

Павел Севярынец сустрэўся з жонкай і сынам пасля 5 гадоў за кратамі8

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення27

Пазняк: Амаль не сумняваюся, што Мелказёрава атруцілі ворагі Беларусі і ворагі чалавецтва132

П'яныя расійскія вайскоўцы жорстка расправіліся з сям'ёй з Пакроўска, якая чакала «вызвалення» ад Украіны24

Зяленскі назваў «чырвоныя лініі» Украіны ў мірных перамовах7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА124

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць