Спорт

«Гомель» на мяжы вылету

У чацьвер прайшлі матчы 24‑га туру чэмпіянату па футболе. Ён адзначыўся ўмацаваньнем на першым радку барысаўскага БАТЭ, а таксама спаўзаньне ў зону вылету «Гомеля».

У чацьвер прайшлі матчы 24‑га туру чэмпіянату па футболе. Ён адзначыўся ўмацаваньнем на першым радку барысаўскага БАТЭ, а таксама спаўзаньне ў зону вылету «Гомеля».

Гэтыя каманды сышліся між сабой у горадзе над Сожам. Першы тайм гаспадарам атрымлівалася спраўляцца з атакамі айчыннага прадстаўніка ў Лізе чэмпіёнаў. Аднак у вынік Віталь Радзівонаў двойчы такі змог паслаць мяч у гомельскую рамку — 2:0.

Цяпер адрыў БАТЭ ад другога месца складае тры пункты (плюс маецца гульня ў запасе). Справа ў тым, што сталічны МТЗ‑РІПА ня змог перамагчы ў гасьцях «Смаргонь» — 1:1. Прычым «трактаразаводцы» выратаваліся за восем хвілін да фінальнага сьвістка.

З зоны вылету выйшаў магілёўскі «Савіт». Каманда даволі нечакана ў гасьцях перамагла салігорскі «Шахцёр», які, магчыма, трапіў у псыхалягічную яму пасьля буйнога пройгрышу БАТЭ. «Савіт» вёў у ліку 3:0, але салігорцы змаглі скараціць да мінімуму 3:2. А яшчэ быў незабіты пэнальці Кліменкі. У даданы час каманды абмяняліся яшчэ галамі — 4:3 перамога «Савіту».

Апошні матч пад кіраўніцтвам Ігара Крывушэнкі правяло менскае «Дынама». Гульцы не падкачалі настаўніка, атрымаўшы важную перамогу ў Горадні над «Нёманам» — 1:0.

Астатнія матчы туру прынесьлі наступныя вынікі: «Дынама» (Берасьце) — «Граніт» — 2:2, «Тарпэда» — «Дарыда» — 2:0, «Нафтан» — «Лякаматыў» — 2:1, «Дняпро» — «Віцебск» — 1:1.

Турнірная табліца прыняла наступны выгляд: БАТЭ — 50 пунктаў (пасьля 23 гульняў), МТЗ‑РІПА — 50, «Дынама» (Менск) — 46, «Шахцёр» — 42, «Дынама» (Берасьце) — 39, «Віцебск», «Нафтан» — па 37, «Дняпро» — 34, «Смаргонь» — 29, «Граніт» — 27, «Тарпэда» — 26, «Нёман» — 23, «Савіт» — 21, «Гомель» — 20, «Лякаматыў» — 19, «Дарыда» — 16.

Найлепшы бамбардзір Генадзь Блізьнюк (БАТЭ) — 15 галоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?4

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць