Улада9494

Лукашэнка заклікаў не ганарыцца БНР

Гісторыю пра стварэнне БНР ведаць трэба, але ганарыцца тымі падзеямі не варта. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з творчай моладдзю, паведамляе БелТА.

Лукашэнка заявіў, што тыя падзеі да гэтага часу мала вывучаны, а існуючая інфармацыя вельмі супярэчлівая. З аднаго боку, стваральнікі БНР хацелі незалежнасці для краіны, з другога — яны былі гатовыя прасіць у гэтай справе дапамогі ў каго заўгодна, аднак потым зноў бы апынуліся пад ботам.

«У гісторыі любой дзяржавы былі розныя падзеі. Возьмем Германію: у іх была страшная падзея, якую будуць памятаць усе пакаленні, — адтуль прыйшла вайна. Яны знішчылі мільёны ні ў чым не вінаватых людзей. Гэта халакост не толькі для яўрэяў, але і для усяго свету, асабліва для нашага славянскага»,

— сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прайшоў час і ў Германіі ўжо не ганарацца гэтым перыядам у жыцці краіны.

«Яны ж не ганарацца, што ў часы Гітлера былі пабудаваныя шыкоўныя аўтабаны, што яны там стварылі магутную эканоміку, нашых людзей, украінцаў, рускіх, палякаў зганялі туды, і яны там ні за што працавалі, пакуль маглі перасоўвацца», — канстатаваў Лукашэнка. І ў беларускай гісторыі, напэўна, былі пэўныя памылкі, адзначыў ён.

На думку кіраўніка дзяржавы, рашэнне стваральнікаў БНР прасіць дапамогі ў Нямеччыны не магло ў поўнай меры забяспечыць незалежнасць Беларусі.

«Ад аднаго бота з Усходу пабеглі на Захад пад боты кайзера. Можна гэта і так расцэньваць. Але я прасіў бы не судзіць іх строга, таму што нас там не было і мы гэта не перажывалі псіхалагічна, не разумеем, што тады адбывалася. Гарачае жаданне зрабіць Беларусь незалежнай іх магло штурхнуць хоць да кайзера, хоць чорт ведае да каго. Былі і такія людзі. Добрая гэта старонка ў нашай гісторыі? Напэўна, не зусім», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Каментары94

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць