Свет9797

ВІДЭАзапіс таго, як Надзея Саўчанка плануе мегатэракт — узарваць Раду і забіць Парашэнку. Яна прызнала, што гэта праўда

У будынку Вярхоўнай Рады Украіны арыштаваная дэпутатка парламента Надзея Саўчанка — тая самая легендарная палонная лётчыца, якую ў свой час з цяжкасцю вызвалялі з расійскай турмы.

Яе абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэрактаў у Кіеве, дзяржаўнага перавароту і забойства кіраўнікоў краіны.

Генпракурор Юрый Луцэнка паказаў у парламенце відэа. На ім Саўчанка прапануе здзейсніць тэракт у будынку Вярхоўнай Рады.

На яе думку, усё кіраўніцтва краіны варта было знішчыць фізічна ў адзін дзень, калі прэзідэнт Пятро Парашэнка прыедзе ў Раду са штогадовым дакладам. Падчас яго выступу ў зале прысутнічалі б і ўсе міністры. Саўчанка нават папярэдне намалявала план парламента.

На відэа відаць, што яна пагаджаецца здзейсніць тэракт у якасці смяротніцы. «Героі не паміраюць, не памерла там, памру тут», — заявіла яна. 

Па версіі следства, Надзея Саўчанка ў змове з Уладзімірам Рубанам і кіраўніком «ДНР» Аляксандрам Захарчанкам запланавалі перавезці праз лінію размежавання зброю, з якой ажыццявіць абстрэл урадавага квартала Кіева з мінамётаў, знішчыць прэзідэнта, а таксама расстраляць дэпутатаў парламента знутры.

«Адзінае зло, якое не дае міру Украіне, — гэта ўкраінская ўлада», — заявіла Саўчанка перад арыштам. Яна не адмаўляе сваю прысутнасць і свае словы на відэа.

Надзея Саўчанка цяпер знаходзіцца ў аддзеле забеспячэння дасудовага следства СБУ як ужо затрыманая асоба. З ёй зараз праводзіцца допыт у якасці падазраванай у прысутнасці адвакатаў.

Рыхтуецца хадайніцтва ў суд аб абранні меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Суд па абранні меры стрымання адбудзецца ў пятніцу, 23 сакавіка.

***

Надзея Саўчанка нарадзілася ў 1981 годзе ў Кіеве. Украінскі вайсковец, штурман-аператар верталёта Мі-24 16-й асобнай брыгады армейскай авіяцыі Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны, капітан. Герой Украіны. Дэпутат Вярхоўнай Рады.

У пачатку ліпеня 2014 года была захопленая баевікамі, вывезеная ў Расію і абвінавачана ў забойстве расійскіх журналістаў.

У расійскай турме Саўчанка неаднаразова трымала галадоўку ў знак пратэсту. Была прысуджана да 22 гадоў зняволення.

У 2016 годзе была абмененая на палонных расійскіх вайскоўцаў.

Каментары97

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты44

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Звольнілі кіраўніка прадпрыемства, якое выбірае месца пад могільнік для радыеактыўных адкідаў2

Недалёка ад Армузскага праліва разбіўся яшчэ адзін амерыканскі самалёт4

Трамп хоча павялічыць вайсковы бюджэт ЗША адразу на 40%3

У Мінску памяняюць сістэму аказання хуткай медыцынскай дапамогі. Замест адной бальніцы будуць тры цэнтры1

У Нідэрландах знайшлі выкрадзены год таму з музея залаты дакійскі шлем — нацыянальную рэліквію Румыніі1

З 1 верасня ва ўсім мінскім наземным транспарце можна будзе разлічыцца карткай4

Зусім новы мост цераз Прыпяць паміж Лунінецкім і Столінскім раёнамі пабудуюць у наступным годзе

У бабруйскага зефіру з лінейкі здаровага харчавання праявіўся паслабляльны эфект

ЗША здолелі ўратаваць свайго пілота са збітага самалёта ў Іране. Але быў яшчэ і другі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты44

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць