Грамадства44

«Прыходзьце ў царкву, прыходзьце ў царкву!» Беларускі Вялікдзень у Амерыцы ФОТАФАКТ

У амерыканскім горадзе Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі) амаль семдзясят гадоў існуе царква імя св. Еўфрасінні Полацкай у юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярхата. Адна з самых людных падзеяў у жыцці прыхаджанаў — асвячэнне пасхальнай ежы — адбываецца перад Вялікаднем пад вечар у суботу.

З усіх канцоў ваколіцы з'язджаюцца людзі з кошыкамі, у якіх каляровыя яйкі, бабкі, каўбасы ды іншае смакоцце, а ў сяго-таго і пляшкі з віном. Пры добрым надвор’і ўрачыстасць асвячэння адбываецца на траўніку каля царквы, а ў дажджлівы ці халодны дзень — у вялікай зале Беларускага грамадскага цэнтра, што пры самай царкве.

Дзесяцігоддзі існавання прыходу св. Еўфрасінні не змянілі гэтай традыцыі: тая самая малітва, тая самая свянцоная вада, тыя самыя кошыкі, прыкрытыя вышыванымі рушнічкамі.

Але адбываліся і змены: мяняліся святары, змяніўся і зменшыўся склад царкоўнага хору. Ды найбольш драматычная змена адбылася ў людзях, у натоўпе ўдзельнікаў урачыстасці асвячэння ежы. Удзельнічаюць у ёй цяпер найбольш імігранты так званай апошняй хвалі, гэта значыць былыя савецкія грамадзяне. Для гэтых людзей царкоўнае жыццё ў бальшыні выпадкаў зводзіцца толькі да прысутнасці на той ці іншай важнай рэлігійнай цырымоніі.

Ведаючы гэта, настаяцель прыходу а. Канстанцін пасля асвячэння ежы заклікаў прысутных: «Прыходзьце ў царкву! Прыходзьце ў царкву!»

Але, як паказвае дасюлешняя рэчаіснасць, гэты заклік быў пакуль што голасам у пустэльні. Людзі да яго не прыслухоўваюцца і проста знікаюць без ніякага рэха. Да наступнага Вялікадня.

Тым не менш, сам факт, што гэтым разам на традыцыйную багаслужбу ў мінулую суботу прыбыло ўдзельнікаў у тры-чатыры разы больш, чым штонядзельных малельнікаў у царкве, мацуе надзею на трывалы працяг існавання саўтрыверскай царквы св. Еўфрасінні Полацкай.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Шканава заняла 43‑е месца ў слаламе на Алімпіядзе

Сталі вядомыя падрабязнасці ўведзеных Украінай персанальных санкцый супраць Лукашэнкі9

Ганна Гуськова прабілася ў фінал спаборніцтваў па лыжнай акрабатыцы 

Таблічку Украіны на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў несла расіянка2

Былога начальніка ЖЭСа і члена выбаркама асудзілі за палітыку3

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі, які адсудзіў кватэру ў роднай дачкі, расказаў сваю версію гэтай гісторыі11

Футбольны трэнер Юрген Клоп званіў у званочак на біятлоннай трасе на Алімпіядзе

Ціханоўская вітала ўвядзенне Зяленскім санкцый супраць Лукашэнкі3

Беларус зрабіў вінтажны рамонт у 178‑гадовай кватэры ў стылі «бабушатнік» і робіць на ёй бізнэс. Паглядзіце, як выйшла8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць