Улада11

АЭС прапануюць будаваць кітайцам?

Гэтую магчымасьць ня выключыў Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніцтвам Кітайскай Гуандунскай ядзернай энергетычнай карпарацыі.

Пры выбары кампаніі для будаўніцтва АЭС Беларусь будзе зыходзіць выключна з прагматычных мэт.

Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніцтвам Кітайскай Гуандунскай ядзернай энергетычнай карпарацыі.

«Гэта вельмі сур’ёзны праект. Бяспека АЭС у краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, — гэта і міжнародная адказнасць перад партнёрамі і суседзямі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка чарговы раз заявіў, што пры выбары праекта перавага будзе аддадзена больш бяспечнаму, таннаму і якаснаму.
«Скажу адкрыта і шчыра, што мы сумленна правядзём тэндэр. Калі ваша карпарацыя прапануе больш выгадныя ўмовы і абавяжацца пабудаваць у Беларусі атамную электрастанцыю, бяспечную па ўсіх сусветных стандартах, танную, якасную, то будзеце будаваць вы. Калі іншая кампанія прапануе лепшыя варыянты, то, зразумела, будзе будаваць яна», — сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да кіраўніцтва Кітайскай Гуандунскай ядзернай энергетычнай карпарацыі.

Пры гэтым беларускі лідэр адзначыў вопыт карпарацыі ў будаўніцтве атамных электрастанцый.
«Тое, што вы ў Кітаі самі будуеце АЭС, у вас ёсць пэўны вопыт, і вы супрацоўнічаеце з самымі буйнымі сусветнымі кампаніямі, тое, што вы сёння самі можаце спраектаваць і пабудаваць АЭС, — гэта дарагога каштуе, і мы гэта ўлічваем».

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў свой час даручыў ураду прапанаваць усім сусветным кампаніям, якія маюць такі вопыт, прыняць удзел у конкурсе на будаўніцтва АЭС у Беларусі. Такія запрашэнні былі накіраваны амерыкана‑японскай, франка‑германскай, расійскай кампаніям і Кітайскай Гуандунскай ядзернай энергетычнай карпарацыі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі11

Як пакаленне Z ратуе гандлёвыя цэнтры8

Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць10

У Instagram больш не будзе скразнога шыфравання паведамленняў1

Румынскую песню для «Еўрабачання» раскрытыкавалі за «гламурызацыю сэксуальнага ўдушвання»5

Памёр Юрый Абдурахманаў2

Прэм'ер-міністр Бельгіі выказаўся за здзелку з Пуціным13

Міністр замежных спраў Ірана: Армузскі праліў закрыты толькі для ворагаў, астатнія могуць праходзіць

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць