Грамадства6767

За бойку з мужчынам у майцы «ДНР» мінчуку прысудзілі паўтара года выпраўленчых працаў

Летам актывіст беларускіх прарасійскіх рухаў Сяргей Ланавенка расказаў, што яго збілі ля гандлёвага цэнтра «Мома» за майку з выявай герба і сцяга «ДНР».

Сяргей Ланавенка. Фота з vk.com.

«Едзе машына, чырвоны «Нісан». Мне адтуль паказваюць «фак», я адказаў тым жа. З машыны пачулася: «Хадзі сюды». Ну, я і падышоў. Пытаюся жартам: «Вы што, бандэраўцы?» Яны кажуць, што, маўляў, так. Слова за слова — пачалася бойка. Атрымліваю ўдар ад аднаго ў левую скулу. У мяне ўдар пастаўлены, біць нельга. Прымяняю прыём, кідаю аднаго на зямлю. Тады не ўтрымаў другога, ад якога атрымаў нагой у твар», — расказваў «НН» Ланавенка.

У выніку справа атрымала працяг. У пачатку лістапада судом Заводскага раёна Мінска быў вынесены прысуд па артыкуле 149 ч.1 «Наўмыснае нанясенне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія не з’яўляюцца небяспечнымі для жыцця».

На лаве падсудных апынуўся Яўген Дзмітрыеў. Менавіта ён прыйшоў на дапамогу свайму сябру, які завязаўся з Ланавенкам.

Яўген Дзмітрыеў.

«Той хлопчык у майцы «ДНР» абурыўся праз украінскую стужку ў машыне майго сябры. Ланавенка першым штурхануў сябра, пасля пачалі біцца. Майго сябра паклалі тварам у бетон. Тады я прыйшоў яму на дапамагу. Крыўдна, што ў нашай краіне злачынцамі становяцца людзі, якія проста спрабуюць дапамагчы», — расказвае Дзмітрыеў.

У выніку Яўген Дзмітрыеў быў асуджаны да 1,5 года выпраўленчых працаў. «Гэта значыць, буду хадзіць на звычайную працу, але 25% заробку адлічваць на карысць дзяржавы», — расказвае ён.

Пісаць скаргу на прысуд Яўген не збіраецца: «Шчыра кажучы, у мяне няма на гэта ні часу, ні грошай, у мяне малое дзіця».

На судзе абвінавачаны змог памірыцца з пацярпелым. Ланавенка не меў ніякіх прэтэнзій, але пракурор усё адно запатрабаваў такі прысуд. Суддзя цалкам задаволіў яго.

Адметна, што другі ўдзельнік інцыдэнту Аляксандр Бузо праходзіў па справе ў якасці сведкі. І Бузо, і Ланавенка на судзе сказалі, што з’яўляюцца этнічнымі ўкраінцамі. Дзмітрыеў — беларус.

У сацыяльных сетках шмат здымкаў, дзе Ланавенка фоткаецца з расійскім сцягам. «Я лічу на сёння гэта сімвалам справядлівасці ў свеце», — казаў ён. Ні да якіх партый ці арганізацый Ланавенка сябе не адносіць, хоць летась удзельнічаў у акцыі на плошчы Незалежнасці ў падтрымку саюза Беларусі і Расіі.

Каментары67

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё24

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць