Грамадства4343

Давыдзька: Амаль усе дэпутаты ў кулуарах выказаліся за легалізацыю прастытуцыі. А ў Авальнай зале — ніхто

Генадзь Давыдзька. Фота Волі Афіцэравай.

Кіраўнік «Белай Русі», былы старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька ў нашаніўскай відэапраграме «Ток» расказаў пра сваё стаўленне да прастытуцыі.

— У час вашага дэпутацтва вы адзначыліся вельмі скандальнай заявай. Я нават не ведаю, як вы адважыліся, улічваючы, што вельмі рэдка нешта скандальнае можна пачуць ад нашага парламенту. Вы выказаліся за легалізацыю прастытуцыі. Хачу вас спытаць, ці па-ранейшаму вы падтрымліваеце такі тэзіс?

Я падтрымліваю здаровы сэнс. Я вывучаў гэтую праблему. Добра, давайце не будзем паважаць Нідэрланды, дзе 6% ВУП ад легалізаванай прастытуцыі, напрыклад. Я размаўляў з ахвярамі гэтай, так скажам, «прафесіі» ў Мінску, у Брэсце, яшчэ дзесьці. «Як вы жывяце? Чаго вы хочаце?» Бо ўсе гэтыя звесткі пра тое, што «мы змагаемся з гэтай з’явай», «гэта дрэнна» — яны пустыя. Хто змагаецца? Як змагаецца? Яна існуе і будзе існаваць. І толькі гэтыя бедныя дзяўчаткі не ахоўваюцца ніяк. Потым грошы вялізныя, якія круцяцца там, яны заўсёды ў цень сыходзяць. У нейкі чорны цень. Гэта варта было зрабіць.

— Вас падтрымаў хоць хтосьці ў парламенце?

У калідорах амаль усе. А ў Авальнай зале хто ж падтрымае? «Ды вы што? Гэта ж амаральна!» Але, арганізаваная… я не ведаю, што цяпер пра гэта казаць. Я лічыў гэта мэтазгодным, каб ахоўваць гэтых дзяўчатак, па-першае. Па-другое, даць грошы ў казну.

— Пра парнаграфію ў вас таксама была вельмі скандальная заява. Зараз, можа быць, недакладна працытую, што «лепш, калі бацька пасадзіць каля сябе дзіця ў даволі малым узросце, пакажа яму ўсё гэта…»

— Гэта ў спрэчках, у эмацыйных спрэчках, як, напрыклад, зараз з вамі, я магу выказаць нейкую метафару, за якую потым можна будзе зачапіцца.

— Гэта прагучала ледзь не як «вось трэба з дзецьмі глядзець порнафільмы».

Я кажу тое, што трэба быць шчырым. Вы ж за шчырасць? Трэба быць шчырым. І, канечне, я не рабіў так з уласнай дачкой. І не трэба гэтага рабіць. Недзе «ў сэрцах» для эпатажу я, можа, гэта і крыкнуў.

Каментары43

Цяпер чытаюць

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне26

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Усе навіны →
Усе навіны

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну25

ЗША адправілі касмічны карабель з астранаўтамі на Месяц11

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

У Кітаі за супрацоўнікамі цяпер сочаць нават крэслы2

У кітайскім Ухані больш за сотню беспілотных таксі адначасова рэзка спыніліся падчас руху4

У Мінску на скрыжаванні Брэсцкай і Кіжаватава машына збіла двух дзяцей ВІДЭА5

У буйных беларускіх гарадах стала афіцыйна працаваць сувязь 5G2

У Барысаве піраман падпальваў будынкі дзеля забавы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне26

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць