Грамадства1111

У беларуска-літоўскай суполцы ў фэйсбуку запатрабавалі пісаць толькі на рускай мове. Адбыўся скандал

Суполка «Мінск — Вільня — Мінск» у фэйсбуку налічвае 17 тысяч удзельнікаў. Абмяркоўваюць у ёй пытанні, звязаныя з паездкамі з Беларусі ў Літву: шукаюць спадарожнікаў, удакладняюць мытныя нормы, просяць перадаць штосьці сябрам ці знаёмым за мяжу.

Але нядаўна вакол суполкі разгарнуўся скандал: мадэратарка запатрабавала ад удзельнікаў выкарыстоўваць толькі рускую мову.

«Усе каментары на іншых мовах, апроч рускай, як мовы, зразумелай і літоўцам, і беларусам […], будуць выдаленыя разам з карыстальнікамі, якія іх напісалі», — заявіла адміністратарка Алена Корзун.

Гэта адразу абурыла частку карыстальнікаў: маўляў, патрабаванне дзікаватае. Пад допісам сабралася больш за 600 каментароў.

Стваральнік суполкі Уладзімір Нясмашны тлумачыць, што карыстальнікаў сапраўды заклікалі пісаць па-руску. Але, даводзіць ён, тое была рэкамендацыя, а не патрабаванне.

«Адбылася вельмі непрыемная сітуацыя, якая вылілася ў скандал на роўным месцы. Адзін з мадэратараў напісаў, што асноўнай мовай у суполцы з’яўляецца руская.

Тлумачу. Па-першае, ніхто не забараняе пісаць на іншых мовах. Па-другое, руская мова — асноўная, зыходзячы з наладак суполкі і палітыкі фэйсбука. Пры стварэнні суполкі ўказваецца асноўная мова — і 7 гадоў таму пры стварэнні была ўказана руская, — тлумачыць Нясмашны. — На жаль, словы мадэратара ўспрынялі вельмі негатыўна, успрынялі як забарону зносін на беларускай мове і іншых. Нас абвінавацілі ў нянавісці да Беларусі, мяне асабіста — у нянавісці да беларускай мовы. Але ж і руская мова для мяне не родная. Я сам балгарын і грамадзянін Балгарыі».

Нясмашны запэўнівае, што палітыкі ў моўным пытанні няма зусім. Суполка прысвечаная турызму і падарожжам. Абмяркоўваць гэта можна на любой мове.

Цяпер у правілы суполкі будуць унесеныя змены. Будзе напісана, што пераважнай мовай зносін будзе руская як мова, зразумелая ўсім удзельнікам суполкі.

«Мы не супраць беларускай мовы. Але мы супраць праяўлення любых радыкальных поглядаў: ксенафобіі, русафобіі, беларусафобіі, — падкрэслівае Нясмашны. — Мы спыняем любы нацыяналістычны кантэнт. Неяк уначы, калі людзі думалі, што мадэратары спяць, у суполцы з’явіліся дзіўныя допісы на літоўскай мове. У іх былі словы і выразы пра беларусаў, якія не хачу агучваць, бо гэта крайняя ступень ксенафобіі і непавагі. Мы гэтыя допісы аператыўна вычысцілі, людзі нічога не заўважылі». 

Каментары11

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?33

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі створаць адзіную дзяржаўную сістэму продажу квіткоў4

Беларус «паабяцаў сям'і дабрабыт» і завербаваўся на вайну. Знік без звестак у мясным штурме — і жонка плача, што няма чаго есці20

У Літве пачалі судзіць абвінавачаных у тэрарызме, на лаве падсудных і беларус1

Пад Лідай кіроўца збіў дзвюх пенсіянерак на роварах. Адну насмерць2

У ЗША прадалі бутэльку віна больш чым за 800 тысяч даляраў2

КДК сабраў скаргі ад беларусаў па пытаннях зарадкі электрамабіляў. Што не так?

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі53

Трамп заявіў, што Іран звярнуўся да яго з просьбай спыніць агонь 2

«Яны ўсё бачаць і ведаюць». Лукашэнка расказаў вайскоўцам, як разглядаў ваколіцы Брэста на ўкраінскіх аэраздымках12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?33

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць