Здарэнні22

Усё вышэй і вышэй…

Генеральная пракуратура арыштавала былога дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, былога кіраўніка КДБ па Брэсцкай вобласці Анатоля Грамовіча.

Генеральная пракуратура арыштавала былога дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, былога кіраўніка КДБ па Брэсцкай вобласці Анатоля Грамовіча.

Яму інкрымінуецца стварэнне і ўдзел у буйной злачыннай арганізацыі, што налічвае некалькі дзясяткаў чалавек.

Анатоль Грамовіч быў прызначаны на пасаду намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю — дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў у студзені 2002 г. Адбылося гэта неўзабаве пасля таго, як былы Дзяржаўны камітэт фінансавых расследаванняў (ДКФР) згубіў самастойнасць і шляхам пераўтварэння ў дэпартамент увайшоў у склад Камітэта дзяржкантролю.

На пасаду дырэктара ДФР КДК Анатоль Грамовіч прыйшоў з пасады намесніка начальніка Упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці.
У тым, што кіраўніком фінансавай міліцыі Беларусі стаў чэкіст, не было нічога незвычайнага. Старшыня Камітэта дзяржкантролю Анатоль Тозік таксама з былых. Ён актыўна і вельмі паспяхова ўкараняў у гэтай структуры чэкісцкія метады працы (у добрым сэнсе гэтага слова), таму і ўзяў дырэктарам ДФР калегу.

Калі А.Тозік з’ехаў паслом у Кітай, а КДК пасля шасці месяцаў безуладдзя ўзначаліў Зянон Ломаць, сітуацыя кардынальна змянілася. Стасункі з новым старшынём камітэту, які недалюбліваў чэкістаў, у А.Грамовіча не склаліся ад самага пачатку. І праз месяц, у лістападзе 2006 г., указам прэзідэнта ён быў вызвалены ад пасады і залічаны ў распараджэнне старшыні КДК для наступнага звальнення з органаў фінансавых расследаванняў.

Пасля звальнення дырэктара з ДФР КДК аднаго за другім прыбралі і ўсю ягоную каманду: намесніка, кіраўніка следчага падраздзялення, следчых, аператыўнікаў і г.д.
Разам з гэтым стала вядома, што Генеральная пракуратура пачала актыўна капаць пад былога дырэктара ДФР КДК. Хадзілі чуткі, што з дня на дзень А. Грамовіч будзе арыштаваны. Але звальненьне звальненнем і скончылася. Не болей. Аднак цяпер Генеральная пракуратура дала сабраным матэрыялам новую, прычым даволі паспяховую хаду.

У прэс‑службе Генпракуратуры не здолелі падцвердзіць альбо абвергнуць інфармацыю пра арышт Анатоля Грамовіча. Як сказалі, усе, хто мог бы патлумачыць сітуацыю, знаходзяцца на калегіі, а таму недасяжныя. Але і без афіцыйных тлумачэнняў мы здолелі высветліць некаторыя, няхай і мізэрныя, падрабязнасці.

Нагодай для арышту былога дырэктара ДФР КДК стала прад’яўленае яму абвінавачванне па адным з самых сур’ёзных артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі ‑
ч.3 арт.285 (стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй, здзейсненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў). Гэты артыкул, у прыватнасці, прадугледжвае пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Абвінавачванне тычыцца таго перыяду дзейнасці А.Грамовіча, калі ён быў намеснікам кіраўніка Упраўлення Камітэта дзяржбяспекі па Брэсцкай вобласці. Так што распачатая справа — гэта хутчэй пляма на светлым абліччы КДБ, чым КГК. Хаця не выключана, што следчыя накапаюць штосці супраць А.Грамовіча, датычнае перыяду, калі ён быў дырэктарам у ДФР КДК.

Згодна з папярэднімі звесткамі, справа з’яўляецца працягам цэлага шэрагу гучных расследаванняў Генеральнай пракуратуры па факце дзейнасці на заходніх межах беларускай мяжы злачыннай арганізацыі, якая ўключала ў сябе мноства злачынных груповак рознай спецыялізацыі. Вядзецца пра падманны транзіт, ухіленне ад сплаты мыта пры пастаўцы ў Беларусь розных тавараў, дачу і атрыманне буйнога хабару і г.д. і т.п.

Пакуль, на жаль, невядома, які быў удзел А.Грамовіча ў злачыннай арганізацыі. Вядома толькі, што прад’яўленае яму абвінавачванне тычыцца справы, што цяпер разглядаецца ў адным з судоў, у якой фігуруюць 23 абвінавачаныя з ліку супрацоўнікаў мытні, КДБ, МУС, а таксама бізнэсоўцаў.

А.Грамовіч праходзіць па ёй сведкам, але ў адносінах яго і яшчэ шэрагу асобаў ужо распачалі асобныя справы. Прычым справа заведзеная менавіта паводле тых матэрыялаў, якія Генеральная пракуратура актыўна прапрацоўвала два гады таму. Але тады для прад’яўлення А.Грамовічу абвінавачвання не хапіла доказаў. Цяпер яны з’явіліся.

Сяргей Сацук, Ежедневник

Каментары2

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях27

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць