У Валожыне дзяўчына вырашыла адпомсціць суседцы і забіла яе сабаку
У Валожыне распачата крымінальная справа ў дачыненні да 21-гадовай дзяўчыны, што падазраецца ў жорсткім абыходжанні з жывёлай, што прывяло да яе гібелі, піша СК
Здарэнне адбылося ў ноч на 13 мая. Дзяўчына прыйшла да дома суседкі і ўдарыла нажом сабаку, які быў на прывязі ў двары. Жывёла памерла. Раніцай гаспадыня, пабычыўшы забітага сабаку, паведаміла ў міліцыю.
Магчыма, матывам стала былая сварка паміж жанчынамі.
Да падазраванай ўжыта абавязацельства аб яўцы.
Каментары