Грамадства2323

Улады адмовіліся размяшчаць у Віцебску шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц

Віцебскія актывісты грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» сабралі каля 1000 подпісаў пад зваротам у Віцебскі гарвыканкам з прапановай размясціць у цэнтры гораду шыльдачкі з гістарычнымі назвамі вуліц. Нядаўна атрымалі адказ. Улады пішуць, што нанясенне гістарычных назваў «можа прынесці пэўныя нязручнасці для жыхароў і гасцей горада…», піша «Віцебская вясна».

Прапанова ўсталяваць шыльды з пералікам гістарычных назваў тычылася 14-ці цэнтральных вуліц Віцебска — Леніна, Суворава, Талстога, Камсамольскай, Рэвалюцыйнай, Кастрычніцкай, Пушкіна, Путна, камісара Крылова, Энгельса, Урыцкага, Савецкай, Кірава, Шубіна, праспекта Фрунзэ, а таксама плошчы Леніна.

Ініцыятары прапановы абапіраліся на досвед іншых беларускіх гарадоў, напрыклад Мінску, Горадні, Баранавіч, Пружан ды іншых. На думку актывістаў, усталяванне шыльдаў са спрадвечнымі назвамі вуліц дапаможа захаваць Віцебску сваё гістарычнае аблічча, падкрэсліць сваё мінулае ды прывабіць турыстаў.

Не атрымалася.

«Гораду Віцебску ў гэтым годзе спаўняецца 1045 гадоў, падчас якіх гарадскія вуліцы неаднаразова змянялі свае назвы. Нанясенне ўсіх гістарычных назваў вуліц на аншлагі не будзе садзейнічаць падтрыманню адзінай канцэпцыі афармлення гістарычнай часткі гораду, зможа прынесці пэўныя нязручнасці для жыхароў і гасцей горада», — піша ў адказе актывістам «Альтэрнатывы» намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкаму Віктар Глушын.

Якія нязручнасці гэта можа прынесці віцяблянам і гасцям гораду, чыноўнік не ўдакладняе.

Затое спасылаецца на тое, што выраб і ўстаноўка аншлагаў пацягне за сабой значныя фінансавыя выдаткі.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі5

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Чацвёра загінулых ад перадазіровак — наркадылеру прысудзілі 24 гады, яго жонцы амаль столькі ж3

Расклад беларускіх набажэнстваў на Каляды ў Польшчы

Паштовую станцыю ХІХ стагоддзя прадаюць у Віцебскай вобласці

Загінулую жанчыну знайшлі пры разборы перакрыццяў дома ў Гомелі10

Стас Міхайлаў, Міхаіл Шуфуцінскі і Наташа Каралёва праспявалі для кіраўнікоў СНД у Эрмітажы7

Былая палітзняволеная Ганна Курыс: Я плакала, бо мне не далі ні з кім па-людску развітацца7

У Баранавічах 68‑гадовая пенсіянерка вырошчвала каноплі і піла з іх гарбату. Колькі далі?7

Золата ўпершыню ў гісторыі перавысіла 4500 даляраў за унцыю

Даляр па 3,3 рубля і павольны рост заробкаў. Чаго чакаць ад эканомікі ў 2026 годзе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі5

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць