Свет11

Брэкзіт без дамовы пагражае перабоямі з харчамі і лекамі, — Sunday Times цытуе ўрадавыя дакумэнты 

Вялікабрытаніі пагражаюць «значныя» збоі, калі яна выйдзе з ЕС без дасягнення гандлёвага пагаднення, гаворыцца вы ўрадавых дакументах, якія апублікавала выданне Sunday Times. Пра гэта піша Радыё Свабода.

flickr.com

Перабоі з пастаўкамі мэдыкамэнтаў, харчаваньня і паліва могуць працягнуцца да паўгода, гаворыцца ў дасье, падрыхтаваным урадам пад кодавай назвай «Апэрацыя жоўты молат». Паводле Sunday Times, урад разглядае гэта не як найгоршы, а як найбольш імаверны сцэнар.

«Дасье дае рэдкую магчымасьць зірнуць на сакрэтную падрыхтоўку, якую вядзе ўрад, каб пазьбегнуць катастрафічнага каляпсу ў інфраструктуры краіны», — піша Sunday Times.

​Для ўраду Нямеччыны выхад Вялікабрытаніі з Эўразьвязу без дамовы ня стане нечаканасьцю, — заявіла ў нядзелю, 18 жніўня, нямецкая канцлерка Ангела Мэркель. Яна выступіла ў Бэрліне перад публікай, якая сабралася каля будынка ўраду з нагоды традыцыйнага Дня адчыненых дзьвярэй.

Было б лепш, каб Вялікабрытанія выйшла з Эўразьвязу паводле дамовы аб выхадзе, але калі гэтага не атрымаецца дамагчыся, то Нямеччына гатовая «і да іншых варыянтаў», цытуе Мэркель «Нямецкая хваля».

Раней прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Борыс Джонсан неаднаразова заяўляў, што ў любым выпадку мае намер вывесьці краіну з ЭЗ да 31 кастрычніка, нават калі давядзецца накінуць Эўразьвяз без дамовы.

Лідэр брытанскай апазыцыйнай партыі лейбарыстаў Джэрэмі Корбін мяркуе, што ўрад краіны ня мае паўнамоцтваў на «Брэксыт» без пагадненьня з Брусэлем. Пра гэта Корбін напісаў 14 жніўня ў лісьце да лідэраў апазыцыйных палітычных партый і дэпутатаў брытанскага парлямэнту. Палітык мае намер прадухіліць разьвіцьцё падзей па такім сцэнары, у прыватнасьці, ініцыяваўшы галасаваньне аб даверы Борысу Джонсану.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць