Ежа1616

На фэсце дранікаў у Магілёве з'елі паўтоны бульбы і затапталі вялізнага каларадскага жука ФОТЫ

На фестывалі Dranikfest ў Магілёве з'елі паўтоны бульбы ў выглядзе дранікаў. І па традыцыі затапталі вялізнага каларадскага жука — дакладней, яго муляж, перадае TUT.BY.

На фестывалі, які адбыўся 28 верасня, танцавалі беларускія танцы, спявалі беларускія песні і выбралі месца ў Магілёве, дзе гатуюць самыя смачныя дранікі.

«Гэта свята беларускай нацыянальнай кухні і культуры. Хоць дранікі — у аснове свята», — распавёў кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятываў Юрый Стукалаў.

Пяты па ліку фестываль наведалі не менш за 10 тысяч чалавек.

Сёлета спаборнічалі шэсць каманд, якія пяклі дранікі па самых розных рэцэпты. Напрыклад, каманда Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта харчавання згатавала на ацэнку журы «вежу» з дранікаў, якія сімвалізуюць розныя краіны. Паводле іх задумкі, калі ў традыцыйнае цеста для дранікаў дадаць пятрушку, кроп і шпінат, дранікі будуць зялёнага колеру, які сімвалізуе лясную Беларусь.

У цеста для «польскіх» дранікаў дадалі грыбоў, для «нямецкіх» — шмат цыбулі, для «сербскіх» — мясных прыпраў. Для «літоўскіх» дранікаў дадалі ў цеста маянэз і яйка. Склалі ўсе пяць розных дранікаў горкай. Каб праслаіць іх студэнты, праўда, прыдумалі адмысловы соус з мушкатовым арэхам. І пасыпалі ўсё сырам. Гатова!

Але прэмію «Залатая тарка» за самыя смачныя дранікі ў горадзе журы прысудзіла Рэстаран «Бар XIX стагоддзе».

А ў канцы свята госці традыцыйна затапталі муляж каларадскага жука, каб наступны год быў багатым на ўраджай бульбы і ў Магілёве зноў прайшоў Dranikfest, ужо шосты па ліку. Арганізатары спадзяюцца зрабіць гэты фестываль міжнародным.

Каментары16

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым6

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

Памілаваныя 20 палітвязняў14

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску4

«Пасля развалу СССР адмовіўся мяняць пашпарт». Гісторыя Славы Э., якога знайшлі ў доме з сабакамі, атрымала працяг2

У Беларусі здабылі рэкордны аб’ём нафты

Мілеўскі: Самае складанае — жыць як Раналду. Мне ж трэба выпіць піва, выпіць віна

Сіла тыктока. Жанчына паскардзілася на павольны інтэрнэт ад «Белтэлекама» — там раптам адрэагавалі10

Сумку з золатам і адным мільёнам даляраў знайшла жанчына на балконе ў Маскве

Беларускі брэнд сумак Panaskin выпусціў цацкі на ялінку са скуры алігатара. За 1400 рублёў!5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым6

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць