Грамадства22

Ізноў артыкул 193-1

Пракуратура афіцыйна папярэдзіла старшыню баранавіцкай суполкі Саюза палякаў у Беларусі пра крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

18 лютага пракурор Баранавічаў Ігар Палыка вынес афіцыйнае папярэджанне старшыні баранавіцкай суполкі Саюза палякаў у Беларусі і дырэктару Дома Польскага Тэрэсе Селівончык. Пракуратура закідае ёй актыўны ўдзел у дзейнасці незарэгістраванага грамадскага аб’яднання «Саюз палякаў на Беларусі» на чале з Анжалікай Борыс. Яе

вінавацяць у арганізацыі дастаўкі ў Дом Польскі друкаванай прадукцыі, у якой «падкрэсліваецца кіроўная роля Борыс А. у жыцці паланійных структур, што функцыянуюць у Рэспубліцы Беларусь»
, а таксама «утрымліваецца тэндэнцыйная інфармацыя аб сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь». Акрамя таго, актыўны ўдзел Тэрэсы Селівончык у жыцці незарэгістраванай арганізацыі выяўляецца ў
«рэгулярным удзеле ў сходах прыхільнікаў Борыс А.», а таксама «аказання садзейнічання» ў падрыхтоўцы і правядзенні 14-15 сакавіка з’езду арганізацыі на базе Дома Польскага.

У выпадку рэцыдыву пракуратура будзе ставіць пытанне пра прыцягненне старшыні баранавіцкай суполкі СПБ да крымінальнай адказнасці, гаворыцца ў папярэджанні.

Як паведаміў прэс-сакратар СПБ Ігар Банцар, гэтае папярэджанне кіраўніцтвам арганізацыі адназначна расцэньваецца, як запалохванне. «У чацвёртым пункце гэтага дакумента гаворыцца пра аказанне садзейнічання ў падрыхтоўцы і правядзенні з’езду, а затым робіцца папярэджанне пра крымінальную адказнасць у выпадку, калі дырэктар Дома Польскага не спыніць сваёй дзейнасці. А артыкул 193-1 КК — гэта да двух гадоў зняволення» — адзначыў сп. Банцар. Па яго словах,

на сустрэчы з пракурорам, акрамя Т. Селівончык і яе адваката, прысутнічаў невядомы чалавек, які здымаў прысутных на камеру.
«Мы расцэньваем гэта, як правакацыю і будзем абскарджваць такія дзеянні» – падкрэсліў прэс-сакратар. Ігар Банцар зазначыў, што з’езд адбудзецца ў любых умовах, нават у лесе, ці ў адкрытым полі, калі спатрэбіцца. «Нас можа спыніць толькі крайні варыянт – сілавы, калі, канечне, улады пойдуць на гэта» – заявіў ён.

Нагадаем, што 14-15 сакавіка мае адбыцца з’езд непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

У апошні час у дачыненні да сяброў СПБ пачасціліся правакацыі. Так, у пачатку лютага на кватэры гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута невядомыя зламыснікі пашкодзілі ўваходныя дзверы ды пакінулі побач цыдулку з пагрозамі. Таксама невядомыя неаднойчы тэлефанавалі ягонай дачцэ. Тым часам, на сваім блогу журналіст паведамляе пра цэлую хвалю ціску на актывістаў Саюза палякаў з мэтай прымусіць іх адмовіцца ад удзелу ў дзейнасці арганізацыі.

За дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі ў свой час праз суды прайшлі сябры незарэгістраваных арганізацый «Партнёрства» і «Малады фронт». Цімох Дранчук, Эніра Браніцкая, Мікола Астрэйка, Аляксандр Шалайка, Зміцер Дашкевіч адбывалі пакаранне ў турмах.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення12

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта і ёсць твая радзіма». 13 правіл жыцця ў эміграцыі ад Юліі Чарняўскай28

Расія КАБамі атакавала адну з галоўных дарог Харкава. Загінулі два чалавекі

Буданаў расказаў, колькі расіян мабілізавана ў 2025 годзе: «Яны перавыканаюць план»5

Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у 2026 годзе. З'явіўся графік

Ізраіль першым прызнаў Самаліленд незалежнай дзяржавай1

Расійскае МЗС: Мы наблізіліся да дамоўленасці аб Украіне

Камандзір на мянушку «Юра Унітаз». Расійскія беспілотныя войскі можа ўзначаліць былы гандляр сантэхнікай6

Хлопец купіў за свой кошт навагоднюю ялінку і паставіў яе ў цэнтры пасёлка3

Вельмі дзіўнае ДТЗ — Volkswagen трыма коламі павіс у паветры4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення12

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць