Улада1919

Макей распавёў, у чым праблема Беларусі і якая яго мара

Фота Надзеі Бужан

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей даў інтэрв'ю найбуйнейшай штодзённай газеце Германіі «Süddeutsche Zeitung». Вытрымкі з яго прыводзіць сайт замежнапалітычнага ведамства.

У інтэрв'ю міністр закрануў сітуацыю, у якой знаходзіцца Беларусь паміж двума буйнымі геапалітычнымі гульцамі: на ўсходзе — Расія, на захадзе — ЕС.

«Мы знаходзімся ў далікатнай, вельмі адчувальнай сітуацыі. Добра, што мы можам гандляваць ва ўсіх напрамках. У той жа час мы знаходзімся на лініі паміж двума асноўнымі геапалітычнымі гульцамі. І супрацьстаянне, у якім яны закранаюць нас і нашых суседзяў. У першую чаргу гэта тычыцца санкцый і санкцый у адказ паміж Расіяй і краінамі Захаду, ад якіх мы, як адкрытая, экспартна арыентаваная краіна, моцна церпім», — мяркуе У. Макей.

На яго думку, Беларусь хацела б падтрымліваць збалансаваныя адносіны з усімі. Мы разглядаем Расію як свайго галоўнага саюзніка, як нашага натуральнага суседа, нават старэйшага брата, кажа міністр. «Калі мы кажам пра мінулае, я маю на ўвазе былы Савецкі Саюз, мы можам сказаць, што мы, славянскія народы, брацкія народы. (…) Але гэта не значыць, што мы павінны глядзець толькі на Расію», — дадаў ён, адзначыўшы, што Беларусь хацела б разнастаіць нашы адносіны і разгледзець Еўрасаюз як другога па значнасці эканамічнага партнёра.

Што да Украіны, то, на думку міністра, сітуацыя там для Беларусі з'яўляецца негатыўным прыкладам.

«У гэтым, на мой погляд, ёсць і віна ЕС, які ў мінулым спрабаваў далучыць Украіну як мага хутчэй. Я разумею жаданне Украіны быць бліжэй да Еўропы. Але мы не хочам дзейнічаць па іх логіцы», — падкрэсліў кіраўнік МЗС.

«Мы хочам быць краінай, якая садзейнічае стабільнасці, а не турбулентнасці»,— заявіў Уладзімір Макей. На пытанне пра запаветнае жаданне Макей адказаў: «Каб Беларусь стала Швейцарыяй Усходняй Еўропы. Мабыць, і ўсё».

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў5

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Усе навіны →
Усе навіны

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

Б'юці-блогерку з Гомеля асудзілі за палітыку5

Пад Мінскам пасажыры маршруткі ехалі з незачыненымі дзвярыма2

«Ён у жахлівым стане». Адам Кадыраў трапіў у аварыю недалёка ад Дома ўрачыстасцей у Пуцінскім раёне12

Памёр прафесар Васіль Бернік1

Дарадца Трампа: Тэрыторыю Грэнландыі можа кантраляваць толькі той, хто здольны яе абараніць, а Данія занадта слабая для гэтага6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў5

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць