Кіно

Бонд супраць Сафіна: выйшаў трэйлер да новага фільма пра агента 007

Выйшаў першы трэйлер да фільма «Не час паміраць» пра прыгоды Джэймса Бонда, у якім, як чакаецца, Дэніэл Крэйг з'явіцца ў вобразе агента 007 у апошні раз. Прэм'ера карціны прызначаная на красавік 2020 года, піша bbc.com.

Гэта будзе 25-й фільм з серыі пра Джэймса Бонда і першы з удзелам Рамі Малека, вядомага гледачу па сазе «Змярканне» і фільмах «Олдбой» і «Багемская рапсодыя», у якім ён сыграў Фрэдзі Мэрк'юры.

Малек сыграе Сафіна, бондаўскага антыгероя.

Для Дэніэла Крэйга «Не час паміраць» стане пятым па ліку фільмам пра Бонда.

Рэжысёр новага фільма — амерыканец Керы Дзёдзі Фукунага, які зняў серыял «Маньяк» для Netflix і першыя эпізоды серыяла «Сапраўдны дэтэктыў» для HBO.

Ён быў запрошаны на здымкі бандыяны ў канцы мінулага года, калі брытанскі рэжысёр Дэні Бойл ( «На іголцы», «Пляж», «Мільянер з трушчоб») пакінуў праект з-за творчых рознагалоссяў.

Над сцэнаром фільма працавалі Керы Фугунага, Скот Бернс, а таксама Фібі Уолер-Брыдж, аўтарка ідэй серыялаў «Дрэнь» і «Забіваючы Еву». Гэта першая за паўстагоддзя жанчына, якая прыклала руку да сцэнара фільма пра Бонда.

Як распавядалі прадзюсары карціны, у пачатку фільма Бонд не з'яўляецца дзейным сакрэтным агентам — ён пакінуў службу і атрымлівае асалоду ад спакойнага жыцця на Ямайцы. Аднак да яго прыязджае яго прыяцель з ЦРУ і просіць дапамогі ў выратаванні выкрадзенага навукоўца.

«Задача аказваецца больш небяспечнай, чым здавалася. У выніку Бонд ідзе па следзе загадкавага злодзея, узброенага новымі небяспечнымі тэхналогіямі», — гаворыцца ў афіцыйным апісанні карціны.

Каментары

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць